Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Кампакт-дыск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з CD)


Аптычны носьбіт інфармацыі. Працэс запісу і счытвання інфармацыі ажыццяўляецца пры дапамозе лазера
Тып носьбіта аптычны дыск
Фармат кантэнту розны
Счытвальны механізм лазер, даўжыня хвалі 780 нм (інфрачырвоны) , 1200 Кб/с (1×)
Запісвальны механізм от 1200 Кб/с (1×) до 7800 КБ/с (52×)
Міжнародны стандарт Red Book
Распрацаваны Sony, Philips
Памер дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм
Маса ~15,7 г
Ужыванне захоўванне аўдыя-, відэа- і іншых даных
Год выпуску 1982

Кампакт-дыск (англ.: compact disc, CD) — фармат аптычнага дыска, распрацаваны сумесна кампаніямі Philips і Sony для захоўвання музыкі. Упершыню кампакт-дыск быў выпушчаны ў Японіі ў кастрычніку 1982 года. Гэта другі камерцыйна паспяховы фармат аптычнага дыска пасля LaserDisk.

Стандартны кампакт-дыск мае дыяметр 120 мм і можа захоўваць да 74 хвілін лічбавага аўдыязапісу. Працэс чытання з дыска ажыццяўляецца з дапамогай лазера.

Кампакт-дыск першапачаткова меркаваўся для захоўвання музыкі па стандарце Audio-CD, аднак пазней быў дапрацаваны, каб падтрымліваць іншыя тыпы даных (г. зв. CD-ROM — англ.: Compact Disc Read Only Memory, кампакт-дыск толькі з магчымасцю чытання). У далейшым з’явіліся кампакт-дыскі не толькі з магчымасцю чытання аднаразова занесенай на іх інфармацыі, але і з магчымасцю іх запісу і перазапісу (CD-R, CD-RW).

Да 2007 года ў свеце было прададзена 200 мільярдаў кампакт-дыскаў (уключаючы Audio-CD, CD-ROM і CD-R).

Пасля свайго з’яўлення, дыскі CD-R сталі папулярным сродкам распаўсюду праграмнага забеспячэння, камп’ютарных гульняў, мультымедыйных праграм і даных. Некаторыя кампакт-дыскі змяшчаюць адразу як камп’ютарныя даныя (праграмнае забеспячэнне), даступныя толькі на камп’ютары, так і відэа, аўдыя, тэксты і малюнкі, якія можна прайграваць у CD-прайгравальніку. Такія дыскі называюцца ўдасканаленымі (англ.: Enhanced CD).