Кедр ліванскі
Кедр ліванскі | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Cedrus libani A.Rich. | ||||||||||||||||
|
Кедр ліванскі (Cedrus libani) — від хваёвых дрэў з роду кедр сямейства Хваёвыя.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёнае іглічнае дрэва. У спрыяльных умовах дасягае вышыні 40-50 м пры дыяметры ствала да 2,5 м. Крона ў маладым узросце канічная, з узростам набывае сплошчаную, шырокую, парасонападобную форму.
Хвоя ад зялёнага да сіва-блакітна-зялёнага колеру, чатырохгранная, утварае пукі па 30-40 штук, даўжыня хваінак да 3,5 см; застаецца на дрэве на працягу 2 гадоў.
Пладаносіць раз у два гады, пачынаючы з узросту 25-30 гадоў. Шышкі цыліндрычныя, светла-карычневыя, да 12 см даўжынёй і 4-6 см шырынёй. Насенне даўжынёй 15-18 мм і шырынёй 5-7 мм, з крылом да 25 мм; неядомыя, смалістыя, распаўсюджваюцца ветрам.
Кара цёмна-шэрая, лускаватая.
Драўніна чырвонага колеру, трывалая і духмяная, лёгкая і даволі мяккая.
Расце кедр ліванскі даволі павольна. Пераносіць паніжэнне тэмпературы да −30 °C. Светлалюбівы, засухаўтойлівы, непатрабавальны да глебы, але моцна пакутуе ад залішняга ўвільгатнення.