Малое Магеланава Воблака
Галактыка | |
Гісторыя даследавання | |
---|---|
Абазначэнні | NGC 292, ESO 29-21, A 0051-73, IRAS00510-7306, ММО, SMC, PGC 3085 |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | SB(s)m pec |
Прамое ўзыходжанне | 00гадз 52мін 38,0с |
Схіленне | −72° 48′ 00″ |
Адлегласць | 197 ± 9 тысяч св. гадоў (61 ± 3 тысячы парсек)[1] |
Бачная зорная велічыня mV | 2,2 |
Фатаграфічная зорная велічыня mB | 2,8 |
Бачныя памеры | 5° × 3° |
Паверхневая яркасць | 14,1 |
Вуглавое становішча | 45° |
Сузор’е | Тукан |
Фізічныя характарыстыкі | |
Радыус | 7000 св. гадоў |
Абсалютная зорная велічыня (V) | −16.2 |
Уласцівасці | Спадарожнік Млечнага Шляху |
Мало́е Магела́нава Во́блака (ММВ, SMC, NGC 292) — карлікавая галактыка спадарожнік Млечнага Шляху. Знаходзіцца на адлегласці каля 60 кілапарсек у сузор’і Тукана і выглядае як воблака, якое цьмяна свеціцца, памерам каля 3°. Змяшчае 1,5 мільярда зорак. Малое Магеланава Воблака і Вялікае Магеланава Воблака акружаны агульнай абалонкай з нейтральнага вадароду, якую называюць Магеланава Сістэма.
Малое Магеланава Воблака названа ў гонар партугальскага мараплаўца Фернана Магеллана, які назіраў гэтую галактыку ў 1519 годзе ў час кругасветнага падарожжа.
На тэрыторыі Расіі, гэтак жа як і амаль ва ўсім Паўночным паўшар'і, Малое Магеланава Воблака не назіраецца.
Згодна з апублікаванымі у верасні 2014 года дадзенымі, па адной з мадэлей, праз 4 млрд. гадоў Млечны Шлях «паглыне» Вялікае і Малое Магеланава Аблокі, а праз 5 млрд. гадоў сам будзе паглынуты Туманнасцю Андрамеды[2].
У Малым Магеланавым Воблаку знаходзіцца звышхуткая ўцякаючая зорка , якая адносіцца да тыпу жоўтых звышгігантаў J01020100-7122208[3][4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Hilditch, R. W.; Howarth, I. D.; Harries, T. J. (2005). "Forty eclipsing binaries in the Small Magellanic Cloud: fundamental parameters and Cloud distance". Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. 357 (1): 304–324. arXiv:astro-ph/0411672. Bibcode:2005MNRAS.357..304H. doi:10.1111/j.1365-2966.2005.08653.x.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Lenta.ru: Наука и техника: Космос: Астрофизики вновь предрекли смерть Млечному Пути
- ↑ Астрономы заметили в другой галактике редчайшую сверхбыструю звезду
- ↑ Обнаружен уникальный жёлтый сверхгигант, убегающий из Малого Магелланова облака
Спасылкі
[правіць зыходнік]- Інфармацыя на англійскай і французскай з арыгінальнага Новага агульнага каталога
- Інфармацыя (англ.) з Перагледжанага Новага агульнага каталога
- SIMBAD (англ.)
- VizieR (англ.)
- NASA/IPAC Extragalactic Database (англ.)
- Спіс публікацый, прысвечаных NGC 292