Stellarium
Stellarium | |
---|---|
Тып | віртуальны планетарый, астраномія |
Аўтар | Фабіян Шэро |
Распрацоўшчыкі | суполка |
Напісана на | C++[2] і C[2][3] |
Інтэрфейс | Qt |
Аперацыйная сістэма | Linux, Mac OS X і іншыя UNIX-падобныя, Windows |
Мовы інтэрфейсу | беларуская і яшчэ 83 мовы |
Першы выпуск | 2001 год |
Апошняя версія | 0.13.3 (25 Красавік 2015 года[1]) |
Рэпазіторый | github.com/Stellarium/stellarium |
Стан | актыўны |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | Stellarium.Org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Stellarium — свабодны віртуальны планетарый, з адкрытым крынічным кодам, даступным у адпаведнасці з GNU General Public License для платформ Linux, Mac OS X, Microsoft Windows і Android (як Stellarium Mobile). Пачынаючы з версіі 0.10.0 праграма ўжывае тэхналогіі OpenGL і Qt (да версіі 0.10.0 выкарыстоўваліся тэхналогіі OpenGL і SDL), каб ствараць рэалістычнае неба ў рэжыме рэальнага часу. Stellarium дазваляе ўбачыць тое, што можна назіраць праз сярэдні і нават вялікі тэлескоп. Праграма таксама дазваляе назіраць за сонечнымі зацьменнямі і рухамі камет.
Stellarium створаны французскім праграмістам Фабіянам Шэро, які запусціў праект летам 2001 года. Таксама трэба адзначыць распрацоўшчыкаў: Роберт Спірман, Джохэйнсм Гадждозік, Мэцью Гэйтс, Цімаці Ріўз, якія адказныя за мастацкую працу.
Магчымасці праграмы
[правіць | правіць зыходнік]- Болей за 120 000 зорак з Hipparcos (усяго болей 600 000 зорак у стандартным каталогу праграмы, 210 мільёнаў зорак з дадатковымі каталогамі)
- Планеты ўсёй сонечнай сістэмы і іх галоўныя луны.
- Астэрызмы і мастацкія выявы сузор’яў. Даступны выбар з мноства культур (малюнкаў сузор’яў) неба: сучаснай заходняй, старажытнаегіпецкай, кітайскай, арабскай і шматлікіх іншых.
- Выявы туманнасцяў (поўны Каталог Месье).
- Рэалістычны Млечны Шлях.
- Панарамныя пейзажы, смуга, атмасфера і рэалістычныя закаты, усходы сонца і зацьменні.
- Стандартная перспектыўная, шырокавугольная (рыбіна вока) і сферычная праекцыя.
- Магчымасць павелічэння выявы.
- Кіраванне часам, магчымасць напісання сваіх скрыптоў.
- Кіраванне тэлескопам.
- Магчымасць выбару праекцый.
- Экватарыяльная і азімутальная сеткі.
- Магчымасць выбару ландшафту ці яго выключэння.
- Візуялізацыя эфектаў атмасфернай рэфракцыі.
- Візуялізацыя выбліскаў яркіх гістарычных звышновых зорак.
- Са змяненнем часу змяняюцца абрысы сузор’яў, што дадае рэалістычнасці.
Пачынаючы з версіі 0.8.0 Stellarium даступны болей чым на 40 мовах (у тым ліку і беларускай).
Абмежаванні і недахопы
[правіць | правіць зыходнік]- Дадзеная праграма нават у апошніх версіях адлюстроўвае ўсе нябесныя аб'екты ў выглядзе сфероідаў (напрыклад такія несферычныя аб'екты, як спадарожнікі Марса.
- Шэраг падвойных зорак (напрыклад, Сірыус) выглядаюць адзінарнымі.
- На паверхні планет не адлюстроўваюцца цені ад іх спадарожнікаў і колцаў.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]На афіцыйным сайце ўказана, што мадыфікаваны код праграмы ўжываецца для лічбавых праектараў, усталяваных у планетарыях.
Гісторыя выпускаў
[правіць | правіць зыходнік]Версія | Дата выпуску | Значныя змены |
---|---|---|
0.6.0 | Травень 2004 | Першая стабільная версія, апублікаваная на SourceForge.net. |
0.6.1 | Кастрычнік 2004 | Уведзены малюнкі сузор’яў. |
0.7.0 | Верасень 2005 | Уведзена навігацыя мышшу і магчымасць выканання сцэнарыяў. |
0.7.1 | Люты 2006 | Выпраўленне памылак версіі 0.7.0. |
0.8.0 | Травень 2006 | Уведзены межы сузор’яў, шматмоўны інтэрфейс (выкарыстоўваецца gettext і Launchpad), вывад на купалы планетарыяў з улікам скажэння сферычнага люстэрка і выбар хатняй планеты. |
0.8.1 | Чэрвень 2006 | Выпраўленне памылак версіі 0.8.0. Дададзена кіраванне тэлескопамі. |
0.8.2 | Кастрычнік 2006 | Выпраўленне памылак версіі 0.8.1. |
0.9.0 | Красавік 2007 | Зорныя каталогі пашыраны за конт каталогаў Hipparcos, Tycho-2 і NOMAD. Пачаты пераход з SDL на Qt. |
0.9.1 | Люты 2008 | Выпраўленне памылак версіі 0.9.0. |
0.10.0 | Верасень 2008 | Бэта версія з новым графічным інтэрфейсам, але з адключаным рухавіком сцэнарыяў. SDL больш не ўжываецца. |
0.10.1 | Люты 2009 | Уведзены новы рухавік і мова сцэнарыяў, заснаваная на ECMAScript і магчымасць загрузкі зорных каталогаў з графічнага інтэрфейса. |
0.10.2 | Сакавік 2009 | Базуецца на Qt 4.5. |
0.10.3 | Студзень 2010 | Базуецца на Qt 4.6.x. |
0.10.4 | Люты 2010 | Выпраўленне памылак версіі 0.10.3. |
0.10.5 | Чэрвень 2010 | Выпраўленне памылак версіі 0.10.4. |
0.10.6 | Снежань 2010 | Выпраўленне памылак версіі 0.10.5, новыя плагіны. |
0.11.0 | Ліпень 2011 | Мадэляванне рэфракцыі атмасферы. Адноўлены пошукавы інструмент. Плагін акуляраў перапісаны і пашыраны. Новы плагін дадае гістарычныя звышновыя. |
0.11.1 | Лістапад 2011 | Выпраўлена 20 памылак, палепшаны інтэрфейс карыстальніка. |
0.11.2 | Сакавік 2012 | Большасць тэкстаў, якія ўжываюцца ў тыповых плагінах, імёнах пейзажаў, краін, скрыптоў і тлумачэннях цяпер могуць быць перакладзены. Паляпшэнне плагіна акуляра. Паляпшэнне плагіна сатэлітаў. Выпраўленне памылак. |
0.11.3 | Травень 2012 | Дададзена экліптычная сетка, у спіс месцаў дададзены абсерваторыі свету, дададзена магчымасць свабодна абіраць аб'ект інфармацыі для адлюстравання, дададзена тэкстура Плутона. |
0.11.4 | Жнівень 2012 | Новыя плагіны «Экзапланеты» і «Аналіз назіральнасці», атрыманне экватарыяльных і гарызантальных каардынат у скрыптах, магчымасць загрузкі малюнкаў на неба па гарызантальных ці экватарыяльных каардынатах, новае клавіятурнае скарачэнне для назваў зорак, опцыя для уключэння/адключэння тэкстур туманнасцяў, рэжым паказу градусаў і хвілін для ПЗС-матрыц, дададзены спадарожнікі, ужыванне атмасферных эфектаў толькі да целаў з атмасферай. |
0.12.0 | Студзень 2013 | Новы рухавік рэндэрынгу (дазваляе маляваць цені ад спадарожнікаў на паверхнях планет). Новы рухавік клавіятурных скарачэнняў (усе клавіятурныя скарачэнні наладжвальныя). Паляпшэнні скрыптовага рухавіка, інструмента пошуку і візуялізацыі аб'ектаў далёкага космасу. Палепшана дакладнасць візуялізацыі археаастранамічных падзей. |
1.0.0 |
Колер | Значэнне |
---|---|
Чырвоны | Больш не падтрымліваецца |
Зялёны | Выпуск усё яшчэ падтрымліваецца |
Сіні | Будучы выпуск |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Рэпазітарый Stellarium.
- ↑ а б https://launchpad.net/stellarium Праверана 24 верасня 2016.
- ↑ The stellarium Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 18 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Stellarium на Вікісховішчы |
- Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
- Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2001 годзе
- Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
- Праграмнае забеспячэнне для Linux
- Праграмнае забеспячэнне для Windows
- Праграмнае забеспячэнне для macOS
- Праграмнае забеспячэнне для Haiku
- Свабодныя праграмы для адукацыі
- Віртуальная планетарыі
- FSF/UNESCO
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++
- Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
- Пераносныя праграмы