Адно з найбольш шырокіх сямействаў кароткавусых двухкрылых, сустракаюцца паўсюдна, акрамя пустыня ў і тундраў, і на ўсіх мацярыках, акрамя Антарктыды. У сусветнай фаўне — 6000 відаў, у Палеарктыцы — 1600. Выкапнёвыя журчалкі апісаны з эацэна. Падобныя да восаў, але на самай справе яны бяскрыўдныя. Вельмі хутка лётаюць і махаюць крыламі. Афарбоўка чорна-жоўтая. Формай цела нагадваюць перапончатакрылых — так яны маскіруюцца ад ворагаў.
Лічынкі журчалак -- драпежнікі, фітафагі ці сапрафагі. Лічынкі некаторых відаў з'яўляюцца шкоднікамі гародных і дэкаратыўных раслін.
Імага журчалак сілкуюцца нектарам ці пылком кветак.
Некаторыя віды журчалак звязаны з грамадскімі насякомымі. Напрыклад, члены роду Volucella знаходзяцца ў гнёздах чмялёў, а прадстаўнікі роду Microdon з'яўляюцца мірмекафіламі і знаходзяцца ў мурашніках і тэрмітніках.