Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Аксамітны развод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэхаславаччына паміж 1968 і 1989 (аксамітная рэвалюцыя)

Аксамі́тны разво́д (па-чэску: sametový rozvod) — мірны і афіцыйна ўзаконены распад саюзнай Чэхаславаччыны. Аксамітны развод 1 студзеня 1993 году быў лягічнай разьвязкаю т. зв. аксамітнай рэвалюцыі, падчас якой сацыялістычны рэжым і плянавую эканоміку зьмянілі дэмакратыя і рынкавая эканоміка. Аксамітным гэты працэс быў названы з-за сваёй бяскроўнасьці.

У Чэхаслаччыне не эканамііныя, а  менавіта этнічныя (а дакладней, канфлікт нацыянальных эліт, а не самога насельніцтва) прычыны прывялі да распаду дзяржавы.

Міжэтнічныя праблемы (у непараўнальна меншых маштабах, чым у СССР) дэстабілізавалі эканамічную сытуацыю ў краіне і прывялі яе да распаду. Міжэтнічныя трэньні ў рэспубліцы існавалі заўсёды, паколькі сапраўдная аўтаномія шматлікім меншасьцям у краіне так і не была дадзена. Спачатку (да 1945), яны праходзілі па лініі славяне (чэхі, славакі, русіны) — неславяне (судэцкія немцы ў Чэхіі і вугорцы ў паўднёвай Славаччыне). Аднак пасьля дэпартацыі немцаў пасьля Другой сусьветнай вайны і вялікай эміграцыяй вугорцаў, асноўныя супярэчнасьці зьмяніліся. Яны паўсталі паміж адносна аднароднай і больш разьвітай Чэскай СР, чый ВУП на душу насельніцтва на 20 % пераўзыходзіў падобны паказчык у бяднейшай Славаччыне. Тады ж чэскія палітыкі пачалі выказваць меркаваньне, што Чэхія абцяжарана Славаччынай, куды ідуць, як у прорву, падатковыя паступленьні, а славацкія палітыкі былі раздражнёныя тым, што знаходзяцца ў прыніжаным становішчы ў саюзнай дзяржаве.

Напярэдадні падпісаньня пагадненьняў аб падзеле рэспублікі, у верасьні 1992 году было праведзена апытаньне насельніцтва Чэхаславаччыны пра стаўленьне да падзелу краіны. У Славаччыне за падзел краіны было 37 %, супраць 63 %, у Чэхіі за 36 %, супраць 64 %.

Храналёгія падзеяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па меры дэстабілізацыі становішча ў Чэхаславаччыне, паўстала пытаньне і пра нацыянальнае самавызначэньне рэспублік, якія складалі яе. Спачатку было знойдзена чыста фармальны кампрамісны выхад — пісаць афіцыйную назву краіны як Чэха-Славаччына (цалкам — Чэская і Славацкая Фэдэратыўная рэспубліка, ЧСФР), якое дзейнічала ў 1990—1992 гг. У цэлым, нягледзячы на выразную зьмену палітыка-эканамічнага курсу краіны, большасьць насельніцтва, і чэхаў, і славакаў, было не гатова да нацыянальнага самавызначэньня, што пацьвердзілі вынікі апытаньня, праведзенага ў той час. Тым ня менш, лёс краіны апынулася ў руках палітыкаў, якія распарадзіліся інакш. Асобныя жыхары прыгранічных абласьцей нэгатыўна адносіліся да падзелу краіны.

17 ліпеня 1992 году славацкі парлямэнт прыняў дэклярацыю аб незалежнасьці. Прэзыдэнт Чэхаславаччыны Вацлаў Гавэл, які выступаў супраць падзелу, сышоў у адстаўку. 25 лістапада Фэдэральны сход прыняў закон аб падзеле краіны з 1 студзеня 1993 году.