Тынтарэта
Тынтарэта | |
Дэталь аўтапартрэту | |
Дата нараджэньня | 1518 |
---|---|
Месца нараджэньня | Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка |
Дата сьмерці | 31 траўня 1594 |
Месца сьмерці | Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка |
Месца пахаваньня | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства |
Сябра ў | Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] |
Жанры | Вэнэцыянская школа жывапісу, Адраджэньне, рэлігійны жывапіс[d][1], міталягічнае малярства[d][1] і алегорыя[d][1] |
Плынь | Адраджэньне |
Подпіс | |
Якопа Рабусьці (па-італьянску: Jacopo Robusti), больш вядомы як Тынтарэта (італ. Tintoretto; 1518 ці 1519 — 31 траўня 1594) — жывапісец вэнэцыянскай школы позьняга Рэнэсансу.
Біяграфія
Мастак нарадзіўся ў Вэнэцыі, па розных крыніцах (паміж канцом верасьня й пачаткам кастрычніка 1518 году — згодна з «Documentazione sull'uomo e l'artista»), у 1519 альбо 1518 годзе. Сваю мянушку Тынтарэта ён атрымаў паводле прафэсіі бацькі, былога фарбавальшчыка (італ. tintore). Вельмі рана выявіўшы незвычайную здольнасьць да жывапісу, ён паступіў у вучні да Тыцыяну й пад ягоным кіраўніцтвам рабіў вельмі хуткія посьпехі, што гэты майстар, як кажа паданьне, не захацеў трымаць яго даўжэй у сябе, прадбачачы ў ім небясьпечнага для сябе суперніка. Пасьля выхаду са школы Тыцыяна, Тынтарэта працягваў спалучаць у сваіх творах тыцыянаўскія бляск і сілу фарбаў з дасканаласьцю малюнка, якім, на ягоную думку, ніхто не валодаў у такой ступені, як Мікелянджэлё. Ён нават напісаў у бачным месцы на сьцяне ў сябе ў майстэрні дэвіз свайго мастацтва:
il disegno di Michelangelo ed il colorito di Tiziano. | ||
Літаратура
- Тынтарэта // БЭ ў 18 тамах., Т.16. Мн., 2003, С.75-76
Вонкавыя спасылкі
Тынтарэта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы на Web Gallery of Art
- ^ а б в RKDartists (нід.)