Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

10 (лік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
10
Дзесяць
  8 · 9 · 10 · 11 · 12  

Вытворныя словы
Парадкавы лічэбнікДзясяты
НазоўнікДзясятка
У іншых сыстэмах зьлічэньня
Двайковая1010
ШаснаццаткаваяA
РымскаяX
ГрэцкаяΙ´

10 (дзе́сяць) — натуральны лік, разьмешчаны паміж лікамі 9 і 11. Ён не зьяўляецца простым лікам, а адносна пасьлядоўнасьці простых лікаў разьмешчаны паміж 7 і 11.

  • Аснова:
    • найбольш распаўсюджанай (дзесятковай) сыстэмы зьлічэньня[1];
    • дзесятковага лягарыфма;
  • Чацьвёрты трохвугольны лік.
  • Трэці тэтраэдральны лік.
  • Цотны двухзначны лік.
  • 2¹⁰ = 1024, двайковая прыстаўка: кібі (Кі).
  • Сума першых чатырох фактарыялаў (0! + 1! + 2! + 3!).
  • Сума першых трох простых лікаў (2+3+5).
  • Сума лічбаў гэтага ліку — 1.
  • Здабытак лічбаў гэтага ліку — 0.
  • Квадрат ліку 10 — 100.
  • Зьяўляецца паўпростым лікам[2].
  • Састаўны лік, роўны суме простых лікаў, якія ня меншыя за яго найменшага й не перавышаюць яго найбольшага простага дзельніка (2+3+5)[3]. Іншыя лікі дадзенай пасьлядоўнасьці, меншыя мільярда — 39, 155 і 371.
  • Найменшы лік, які можна ўявіць у выглядзе сумы двух простых лікаў двума рознымі спосабамі, з дакладнасьцю да парадку складаемых (3+7 і 5+5).
  • Група перастановак парадку 4 зьмяшчае 10 інвалюцый[4]:
  • 1 тоесная перастаноўка,
  • 6 транспазыцый,
  • 3 перастаноўкі, кожная зь якіх складаецца зь дзьвюх неперасякальных транспазыцый.
  • Недастатковы лік.
  • Злы лік.
  1. ^ Erich Friedman What's Special About This Number? Архіўная копія ад 2015-11-14 г. (анг.)
  2. ^ Пасьлядоўнасьць A001358 у OEIS.
  3. ^ Пасьлядоўнасьць A055233 у OEIS.
  4. ^ Пасьлядоўнасьць A000085 у OEIS
  • Ламберто Гарсия дель Сид. Первые натуральные числа и их значение → 10 // Замечательные числа. Ноль, 666 и другие бестии. — DeAgostini, 2014. — Т. 21. — С. 27—29. — 159 с. — (Мир математики). — ISBN 978-5-9774-0716-8.