Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Інданэзійская рупія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інданэзі́йская ру́пія (па-інданэзійску: rupiah) — афіцыйная грашовая адзінка Інданэзіі. Сымбаль для вызначэньня — Rp. Неафіцыйная назва рупіі «perak» («срэбра» на інданэзійскай мове).

Першая рупія (1945—1965)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая рупія была ўведзена ў 1945 годзе, але на працягу інданэзійскай вайны за Незалежнасьць (1945—1949), рупія абарачалася паралельна зь нідэрляндзкім гульдэнам і рупіяй Японскіх акупацыйных уладаў. Да 1949 году інданэзійская рупія выцесьніла астатнія валюты.

Астравы Рыяў і інданэзійская палова Новай Гвінэі мелі ўласныя варыянты рупіі, але яны былі адменены ў 1964 і 1971 гг. адпаведна.

Вялікая інфляцыя выклікала неабходнасьць правесьці дэнамінацыю нацыянальнай валюты. 13 сьнежня 1965 году была ўведзена новая рупія, якую мянялі па курсе 1000 старых да адной новай рупіі.

Азіяцкі фінансавы крызіс 1997—1998 гадоў абрушыў курс рупіі на 35% і быў галоўным фактарам зьвяржэньня ўраду прэзыдэнта Сухарты. Курс рупіі быў у межах 2000—3000 за 1 даляр ЗША, але зьнізіўся да 16 800 рупіяў за даляр да чэрвеня 1998 году.

Банкноты і манэты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дробныя манэты (сэнаты) былі адменены ў выніку інфляцыі.

Інданэзійскія банкноты — тыповыя папяровыя купюры, але былі выпускі і палімэрных банкнотаў. У 1993 годзе пяць мільёнаў купюраў з палімэра наміналам 50 000 рупіяў былі выпушчаныя ў абарачэньне, прысьвечаныя «20 гадоў эканамічнага разьвіцьця». На ёй выяўлены прэзыдэнт Сухарта, на адваротным баку аэрапорт Саэкарна-Хата ў Джакарце з уздымаючымся самалётам, які сымбалізуе разьвіцьцё Інданэзіі. У 1999 годзе былі выпушчаны ў абарачэньне 100 000 купюраў з палімэра, з-за таго што Банк Інданэзіі палічыў, што іх будзе складаней падрабіць і яны будуць меней зношвацца. Аднак у лічыльных машынах у банках былі праблемы з гэтымі купюрамі, таму Банк Інданэзіі вярнуўся да папяровых банкнотаў.

У абарачэньні знаходзяцца манэты дзьвюх сэрыяў: манэты з мэталічнага сплаву, вырабленыя ў 1995—1997 гг. і алюміневыя манэты 2002—2005 гг.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інданэзійская рупіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў