Іцхак Шамір
Іцхак Шамір лац. Icchak Šamir | |
יצחק שמיר | |
Іцхак Шамір (1988) | |
7-ы прэм’ер-міністар Ізраілю | |
---|---|
20 кастрычніка 1986 — 13 ліпеня 1992 | |
Папярэднік: | Шымон Пэрэс |
Наступнік: | Іцхак Рабін |
10 кастрычніка 1983 — 13 верасьня 1984 | |
Папярэднік: | Мэнахем Бэгін |
Наступнік: | Шымон Пэрэс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 кастрычніка 1915 Ружаны |
Памёр: |
30 чэрвеня 2012 (96 гадоў) Тэль-Авіў |
Партыя: | Лікуд |
Сужэнец: | Шуляміт Шамір |
Дзеці: | 2 |
Адукацыя: | Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Іцха́к Шамі́р (па-габрэйску: יצחק שמיר; сапраўднае прозьвішча — Езярні́цкі; 15 кастрычніка 1915, Ружаны — 30 чэрвеня 2012, Тэль-Авіў) — ізраільскі палітык, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю. Другі па працягласьці знаходжаньня на пасадзе пасьля Давыда Бэн-Гурыёна[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны, Расейская імпэрыя (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі) у сям’і Пэрлы і Шлёмы, уласьніка гарбарні. Скончыўшы жыдоўскую школу ў Беластоку, у 1934 паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага унівэрсытэту. Аднак недавучыўшыся, у 1935 Езярніцкі эміграваў у Палестыну і распачаў навучаньне ў Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме.
Тут узяў сабе за прозьвішча мянушку, выкарыстаную ім на падробленым пасьведчаньні асобы — Шамір. Далучыўся да ваенізаванай сіянісцкай групоўкі Іргун Цвай Леўмі, а пасьля яе падзелу ў 1940 далучыўся да падпольнае тэрарыстычнае арганізацыі «Лехі». У 1941 быў зьняволены, праз рок здолеў уцячы і стаў адным з кіраўнікоў «Лехі» замест забітага Аўраама Штэрна.
У 1944 ажаніўся з Шляміт[2], зь якой пазнаёміўся ў лягеры для затрыманых, куды тая трапіла за нелегальнае перасячэньне тэрыторыі Палестыны падчас сваіх уцёкаў з Баўгарыі. Зь ёй мелі двух дзяцей: Яіра і Гіляду[3].
У ліпені 1946 спайманы і высланы ў Афрыку брытанскімі ўладамі. У студзені 1947 здолеў уцячы разам зь яшчэ чатырма чальцамі Іргуну праз вырыты 200-футавы тунэль. Здолеў вярнуцца ў Ізраіль пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ў 1948 року[4]. Са стварэньнем дзяржавы Ізраіль арганізацыя «Лехі» была распушчаная, ейныя чальцы далучыліся да ізраільскага войска[5], а сам Шамір пачаў займацца прыватным бізнэсам.
У 1955—65 Іцхак Шамір працаваў на «Масад». Узначальваў апэрацыю «Дамокал» па ліквідацыі нямецкіх навукоўцаў-ракетчыкаў, якія працавалі над эгіпецкай ракетнай праграмай[6].
У 1973 упершыню абраны ў Кнэсэт як сябра Лікуду. У 1977 стаў старшынём Кнэсэту, пазьней — міністрам замежных справаў (1980), міністрам абароны (1990).
Двойчы быў прэм’ер-міністрам Ізраілю (1983—1984, 1986—1992).
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jonathan Lis. (30 чэрвеня 2012) Former Israeli Prime Minister Yitzhak Shamir dies at 96 (анг.). Haaretz. Праверана 4 ліпеня 2012 г.
- ^ Alan D. Abbey. The Eulogizer: Shamir, Abutbul, Sundlun, Pearle (анг.) Heritage, Florida Jewish News Праверана 4 ліпеня 2012 г.
- ^ Gad Nahshon. Yitzhak Shamir Celebrated His 85th Birthday (анг.). Jewish Post. Праверана 4 ліпеня 2012 г.
- ^ Shlomo Okun, ed., The Kenyan Exiles, in Hebrew, p. XXI-XXIV, Golan, Stern: The Man and His Gang, pp. 122, 144-145, and David Shomron, We Saw Him As the Head of Lehi, in Hebrew, in Ahimeir, Itzhak Shamir: As Solid As a Rock, Yediot Aharonot and the Jabotinsky Institute, 2008, p. 103.
- ^ Nachman Ben-Yehuda. The Masada Myth: Collective Memory and Mythmaking in Israel,University of Wisconsin Press, 1995 p.324.
- ^ Yossi Melman. (24 сакавіка 2004) Targeted killings: A retro fashion very much in vogue (анг.). Haaretz. Праверана 4 ліпеня 2012 г.
|
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Ганаровыя грамадзяне Ерусаліму
- Нарадзіліся ў Ружанах
- Ізраільскія палітыкі
- Прэм’ер-міністры Ізраілю
- Міністры Ізраілю
- Беларускія жыды
- Жыды-ашкеназы
- Сябры Іргуну
- Сябры Лехі
- Польскія эмігранты
- Ізраільскія імігранты
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Памерлі ў Тэль-Авіве