Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Альт (струнны інструмэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скрыпка і альт

Альт (па-ангельску: viola, па-італьянску: viola, па-француску: alto, па-нямецку: Bratsche) або альт скрыпічны — струнны смычковы музычны інструмэнт такой жа, што і скрыпка, але больш вялікіх памераў, таму гучыць у ніжэйшым рэгістры. Струны альта наладжаныя на квінту ніжэй скрыпічных — c, g, d1,a1 (да, соль малой актавы, рэ, ля першай актавы). Найболей ужывальны дыяпазон — ад c (да малой актавы) да e (мі трэцяй актавы), у сольных творах магчыма ўжываньне больш высокіх гукаў. Ноты пішуцца ў альтавых і скрыпічных ключах.

Прыёмы гульні на альце і рыскі — тыя жа, што і на скрыпцы, але гук меней яркі, матавы, зьлёгку гугнявы. Такі тэмбр альта — следзтва таго, што памеры яго корпуса («рэзарнатаннай скрыні») не адпавядаюць яго будую. Калі сканструяваць альт большага памеру, то яго немагчыма будзе трымаць на плячу, як скрыпку або паміж нагамі, як віялянчэль.

У якасьці сольнай прылады альт сустракаецца адносна рэдка. Асноўная сфэра ўжываньня альтаў — сымфанічныя і струнныя аркестры, дзе яны выконваюць, як правіла, сярэднія галасы. Альт — абавязковы ўдзельнік струннага квартэта, часта выкарыстоўваецца ў іншых камэрных складах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альт (струнны інструмэнт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў