Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Анжэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анжэ
Поўная назва Angers Sporting Club de l'Ouest
Заснаваны 1919
Горад Анжэ, Францыя
Стадыён імя Раймона Капа
Умяшчальнасьць: 18 752
Прэзыдэнт Саід Шабан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 Ліга 2, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Анжэ́ (па-француску: Angers) — францускі футбольны клюб з гораду Анжэ. Заснаваны ў 1919 годзе. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне імя Раймона Капа.

Клюб быў заснаваны ў 1919 годзе, у тым жа годзе калі была заснаваная Фэдэрацыя футболу Францыі[2]. На працягу гісторыі каманда неаднаразова ўдзельнічала ў спаборніцтвах двух верхніх лігах краіны. Аднак некалькі разоў «Анжэ» спускаўся ў лігу трэцяга узроўню, апошні ўдзел зь якіх быў у сэзоне 2006—2007 гадоў.

Першы сэзон, у якім Анжэ дэбютаваў у францускім другім дывізіёне, быў у 1945 годзе. У гэтым сэзоне «Анжэ» трапіў у паўночную групу, бо ў той час другі дывізіён быў падзелены на дзьве групы. «Анжэ» фінішаваў трэцім, але яму не хапіла здабытых пунктаў, каб апярэдзіць «Стад Франсэ», які выйшаў у першы дывізіён. У 1957 годзе клюб упершыню даўшоў да фіналу Кубка Францыі, дзе трываў паразу ад «Тулюзы» зь лікам 6:3.

У сэзоне 2014—2015 гадоў Лігі 2 каманда дасягнула падвышэньня пасьля доўгага знаходжаньня ў ніжэйшых дывізіёнах. У стартавым матчы лігі супраць «Манпэлье» анжэрцы выгулялі ў матчы зь лікам 2:0. Першы сэзон па вяртаньні ў эліту «Анжэ» скончыў на 9 месцы ў канчатковым заліку. Першым магутным дасягненьнем клюбу за апошнія гады стаў выхад у фінал Кубка Францыі 2017 году, такім чынам клюб паўтарыў сваё дасягненьні 60-гадовай даўніны. Пры гэтым у пачатковым матчы на першых стадыях турніру «Анжэ» амаль не саступіў клюбу «Гранвілю» зь ніжэйшых дывізіёнаў. Анжэрцы саступалі клюбу з поўначы Францыі пасьля таго, як тыя распачалі лік на 9 хвіліне, аднак «Анжэ» яшчэ ў першым тайме зраўнаваў лік, дзякуючы высілкам Жанатана Бамба. У другім тайме анжэрская дружына ўлучыла яшчэ адзін мяч у браму суперніка. У 1/32 фіналу і 1/16 фіналу клюб выгуляў у «Кана» і «Бастыі». У наступным раўндзе анжэрцы дома прымалі «Бардо» і лік па сканчэньні першай паловы гульні быў роўны 1:1. Голам за «Анжэ» адзначыўся нападнік Кевін Бэрыго. У другім тайме анжэрцы трапна пацэлілі мяч у браму бардоскі клюб, што вывела «Анжэ» ў паўфінал турніру, дзе зноўку ў хатнім матчы дружына выгуляла ў «Генгама» зь лікам 2:0. 28 траўня 2017 году «Анжэ» згуляў у фінале Кубка супраць «Пары Сэн-Жэрмэн». Анжэрцы змагаліся ўвесь матч, але ўсё ж такі саступілі зь лікам 1:0, прапусьціўшы гол на 91 хвіліне матчы.

У сэзоне 2017—2018 гадоў «Анжэ» заняў 14 месца ў табліцы, а камэрунскі нападнік клюбу Карл Тако-Экамбі скончыў сэзон з 17 галамі ва ўсім турнірах на сваім рахунку. Сэзон, які рушыў далей, стаў яшчэ больш пасьпяховым для «Анжэ», бо клюб заняў 13 радок у выніковай табліцы[3]. 8 чэрвеня 2020 году «Анжэ» пераўзышоў уласны рэкорд датычны да сумы трансфэраў, падпісаўшы брамніка Поля Бэрнардані з «Бардо» за 8 млн эўра[4]. 30 красавіка 2021 году «Анжэ» разам з «Парыжам» было забаронена праводзіць трансфэры праз парушэньні пераходных правілаў у жніўні 2020 году. Забарона набыла сілу ў трансфэрны пэрыяд улетку 2021 году[5].

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Гаіці Аб Карлен Аркюс 1996
3 Сьцяг Габону Аб Жак Экаміе 2003
5 Сьцяг Францыі Аб Марыюс Куркуль 2007
6 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Жан-Эд Аолю 1994
7 Сьцяг Сэнэгалу Нап Ібраіма Ньян 1999
8 Сьцяг Сэнэгалу ПА Жазэф Ляпі 1992
9 Сьцяг Францыі Нап Ляіс Дыяні 1992
10 Сьцяг Альжыру ПА Імад Абдэльлі 1999
11 Сьцяг Францыі Нап Сыдыкі Шэрыф 2006
12 Сьцяг Францыі ПА Зынэдын Уль-Калед 2000
14 Сьцяг Марока ПА Ясын Бэлькдым 2002
15 Сьцяг Францыі ПА П’ерык Капэль (капітан) 1987
16 Сьцяг Рэспублікі Конга Бр Мэльвін Зынга 2002
17 Сьцяг Францыі Нап Жустэн Калюмба 2004
18 Сьцяг Габону Нап Джым Алевіна 1995
19 Сьцяг Францыі Нап Эстэбан Ляполь 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Альжыру Нап Зынэдын Фэра 1993
21 Сьцяг Францыі Аб Жардан Лефор 1993
22 Сьцяг Бэніну Аб Сэдрык Унтанджы 1994
23 Сьцяг Францыі Нап Адрыен Юну 1994
24 Сьцяг Францыі ПА Эманюэль Біюмля 2005
25 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Абдуляй Бамба 1990
26 Сьцяг Францыі Аб Фляран Анэн 1990
27 Сьцяг Францыі Аб Ліліян Раолізоа 2000
28 Сьцяг Альжыру Нап Фарыд Эль-Мэлялі 1997
29 Сьцяг Францыі Аб Усман Камара 2003
30 Сьцяг Кот-д’Івуару Бр Яя Фафана 2000
40 Сьцяг Францыі Бр Умар Пана 2006
45 Сьцяг Францыі Нап Гедэ Надж 2003
93 Сьцяг Альжыру ПА Гарыс Бэлькебла 1994
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Халід Шабанавіч 1999
Сьцяг Сэнэгалу Нап Бамба Дыенг (ар. Ляр’ен) 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]