Антрапацэн
Антрапацэн — нефармальны геахраналягічны тэрмін, які абазначае геалягічную эпоху, у якой узровень чалавечай дзейнасьці адыгрывае значную ролю ў экасыстэме Зямлі.
Гэты тэрмін быў уведзены ў навуковую практыку ў 1980-х гадах эколягам Юджынам Штормэрам, і яго шырока папулярызаваў спэцыяліст па хіміі атмасфэры Пол Круцэн, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі, які ўпершыню выкарыстаў тэрмін «антрапацэн» у 2000 годзе[1].
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрмін «антрапацэн» (ст.-грэц. ἄνθρωπος — «чалавек» + ст.-грэц. καινός — «новы») — па аналёгіі з агульнапрынятым тэрмінам «галацэн» (эпоха працягласьцю апошнія 11 тыс. гадоў) — упершыню быў выкарыстаны эколягам Юджынам Штормэрам, а затым, верагодна, незалежна ад яго, шырока папулярызаваў хімік і спэцыяліст па хіміі атмасфэры, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі Пол Круцэн. Штормэр пісаў: «Я пачаў выкарыстоўваць тэрмін антрапацэн у 1980-х гадах, але ня змог яго фармалізаваць, пакуль Пол Круцэн не зьвязаўся са мной»[2].
Праявы Антрапацэну
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнасьць чалавека выклікала істотныя зьмены навакольнага асяродзьдзя Зямлі, у прыватнасьці[3]:
• зьнікненьне вялікай колькасьці біялягічных відаў. Верагодна, людзі паскорылі натуральны працэс выміраньня відаў у 100 ці 1000 разоў. Біямаса фітаплянктону, якая складала каля 50% ад агульнай фотасынтэтычнай біямасы Зямлі, з 1950-х гадоў скарацілася на 40% з-за пацяпленья акіяну;
• скарачэньне, зьнішчэньне, дэградацыя і іншыя мадыфікацыі натуральных, традыцыйных месцаў пражываньня;
• экалягічная фрагмэнтацыя, выкліканая, у прыватнасьці, эвалюцыяй дэмаграфіі і ўрбанізацыі, прамысловасьці і транспарту;
• высечка лясоў і распаўсюд штучных або другасных лясоў (напрыклад, трапічныя лясы Амазонкі, пажары ў якіх у 2019 г. паказалі яго зманліва пышны рост пасьля заняпаду дакалюмбавых паўднёваамэрыканскіх цывілізацыяў);
• інтэнсіўнае земляробства, празьмерны промысел, браканьерства ў буйных маштабах;
• выкарыстаньне атамнай энэргіі ў якасьці энэргіі і зброі;
• паскарэньне і пашырэньне зьяваў эрозіі, зьвязаных з антрапагеннай дзейнасьцю (шахты, здабыча, зьвязаная з выкапнёвым палівам, адступленьне берагоў у выніку здабычы пяску, зьнікненьне расьліннага покрыву з вымываньнем глебы і г. д.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Crutzen, P. J., and E. F. Stoermer. The 'Anthropocene // International Geosphere-Biosphere Programme. — 2000. — Vol. 41. — P. 17-18.
• Ian Angus, Facing the Anthropocene: Fossil Capitalism and the Crisis of the Earth System, Monthly Review Press, 2016.
• Armel Campagne, Le Capitalocène : Aux racines historiques du dérèglement climatique, Paris, Editions divergences, 2017, 206 p.
• Jacques Grinevald, " Le concept d’Anthropocène, son contexte historique et scientifique ", dans Entropia, no 12, printemps 2012, p. 22-38.
• Andreas Malm, Alf Hornborg. The geology of mankind? A critique of the Anthropocene narrative. «The Anthropocene Review». 1 (1), s. 62-69, 2014-04-01.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Paul Josef Crutzen, Geology of Mankind, Nature, 3 janvier 2002, p. 23, traduction française dans Écologie & Politique, 34, p. 143—145.
- ^ Alexander Federau, Pour une philosophie de l’anthropocène, Presses Universitaires de France, 2017, p. 31.
- ^ Claude Lorius et Laurent Carpentier, Voyage dans l’anthropocène. Cette nouvelle ère dont nous sommes les héros, Éditions Actes Sud, 2010, p. 47.
- ^ Patricia L. Corcoran, Charles J. Moore et Kelly Jazvac, " An anthropogenic marker horizon in the future rock record ", GSA Today, vol. 24, no 6, juin 2014, p. 4-8.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|