Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Апавяданьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Апавяда́ньне — невялікі празаічны твор.

Належыць да жанру эпічнай літаратуры. У яго аснове ляжыць адна жыцьцёвая падзея і сюжэтная лінія зь невялікім лікам постацяў. Паходзіць ад вуснай паэтычнай творчасьці: жарту, казкі і паданьня. Віды: душэўнае, лірычнае, побытавае і сатырычнае[1].

Вядомасьць апавяданьнямі здабылі: Джаваньні Бакачча ў італьянскай літаратуры, Мігель Сэрвантэс у гішпанскай; Гі дэ Мапасан, Праспэр Мэрымэ і Анры Стэндаль у францускай; О. Гэнры, Ўільям Фолкнэр і Эрнэст Гэмінгўэй у амэрыканскай; Ўільям Моэм у ангельскай, Акутагава Рунаскэ ў японскай, Аляксандар Пушкін, Іван Тургенеў і Леў Талстой у расейскай[1].

Адам Плуг — творца першага беларускага апавяданьня

У 1849 годзе Адам Плуг стварыў першы ўзор беларускага апавяданьня «Кручаная баба». У 1892 годзе Францішак Багушэвіч напісаў апавяданьне «Тралялёначка». Напачатку апавяданьне мела рысы побытавага жарту (Ядвігін Ш.) і замалёўкі. Паступова яно набыло грамадзкае гучаньне (Цётка «Прысяга пад вайсковымі разорамі»). Якуб Колас стварыў першае ў беларускай літаратуры алегарычна-філязофскае апавяданьне «Казкі жыцьця». У жанры апавяданьня пасьпяхова працавалі Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны, Зьмітрок Бядуля, Платон Галавач і Эдуард Самуйлёнак. У 2-й палове ХХ стагодзьдзя на гэтай ніве сябе выявілі Міхась Лынькоў, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Ян Скрыган, Уладзімер Караткевіч, Аляксей Кулакоўскі, Іван Шамякін, Аркадзь Чарнышэвіч, Міхась Стральцоў, Іван Пташнікаў, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка і Іван Чыгрынаў[1].

  1. ^ а б в Серафім Андраюк. Апавяданьне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — С. 411. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6