Арабскае мора
Выгляд
Ара́бскае мо́ра (часам называлася таксама Зялёнае мора, Аманскае, Пэрсыдзкае і Інда-Арабскае) — напаўзамкнёнае мора, частка Індыйскага акіяна паміж Арабійскай паўвыспай на захадзе і паўвыспай Індастан на ўсходзе. Плошча — 4832 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 2734 м, найбольшая — 5803 м. Вялікія затокі: Адэнская, Аманская, Кач, Камбэйская. Буйныя выспы: Сакотра, Лакадыўскія. У мора ўпадае рака Інд. Клімат трапічны мусонны, увесну, улетку і ўвосені частыя тайфуны.
Абмывае берагі Самалі, Джыбуці, Емэну, Аману, ААЭ, Саудаўскай Арабіі, Кувэйту, Іраку, Ірану, Пакістану, Індыі. Галоўныя порты: Мумбаі (Індыя), Карачы (Пакістан), Адэн (Емэн).