Аўтамабільныя рэгістрацыйныя знакі Беларусі
У Беларусі тыпы, выгляд, памеры рэгістрацыйных знакаў аўтамабільных транспартных сродкаў вызначаныя стандартам ад 2004 году[1]. Пры гэтым працягваюць таксама выкарыстоўвацца рэгістрацыйныя знакі ранейшых узораў.
Гісторыя аўтамабільных нумароў у Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгістрацыйныя знакі Рэспублікі Беларусь упершыню пачалі выдавацца ў 1992 годзе. Знакі складаліся з чатырох лічбаў і дзьвюх літар чырвонага колеру на белым фоне, паміж якімі разьмяшчалася круглая эмблема чырвонага колеру, якая утрымлівала герб «Пагоня», які быў у той час дзяржаўным. У 1996 годзе, пасьля зьмены дзяржаўнай сымболікі, была таксама зьмененая эмблема, на якой разьмясьціліся нацыянальны арнамэнт і надпіс «BELARUS». У 2000 годзе колькасьць літараў у рэгістрацыйным знаку была павялічаная да трох. З 2004 году пачалі выдавацца рэгістрацыйныя знакі дзеючага ў цяперашні момант узору.
Структура рэгістрацыйных знакаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знак уяўляе сабой спалучэньне літар беларускага альфабэту і арабскіх лічбаў. На рэгістрацыйных нумарах тыпу 1, 1а, 2—12 могуць выкарыстоўвацца наступныя літары (агульныя для беларускага і лацінскага альфабэтаў): (А, В, Е, І, К, М, Н, О, Р, С, Т, Х). На рэгістрацыйных нумарах тыпу 1, 1а, 2—7, якія маюць код рэгіёну 0, дадаткова могуць ужывацца ўсе літары расейскага альфабэту за выняткам літар Д, Ё, Й, Ц і Щ. На рэгістрацыйных нумарах тыпу 8 можа таксама ўжывацца літара D лацінскага альфабэту. На ўсіх тыпах нумароў, за выключэньнем 1а, літара, якая асобна стаіць ў канцы альбо пачатку знака, азначае код рэгіёну. На рэгістрацыйных знаках транспартных сродкаў фізычных і юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь таксама разьмяшчаецца малюнак дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь і адметны знак «BY».
Коды абласьцей на рэгістрацыйных знаках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгіён | 2004 г. | 2000 г. | 1992 г. | да 1992 г. |
---|---|---|---|---|
Берасьцейская вобласьць | 1 | Axx | Ax IA, IB, IC, IE, IH, II |
БНx |
Віцебская вобласьць | 2 | Bxx | Bx IK, IM, IO, IT, IX |
ВТx |
Гарадзенская вобласьць | 4 | Cxx | Cx XA, XB, XC, XE, XH, XI |
ГКx |
Гомельская вобласьць | 3 | Exx | Ex Hx |
ГСx |
Магілёўская вобласьць | 6 | Txx | Tx XM, XO, XP, XT, XX |
МГx |
Менская вобласьць | 5 | Oxx | Ox Px |
МБx |
г. Менск | 7 | Mxx AAX, EAK |
Mx Kx HK, IP, PH, XK |
МІx |
З 2004 году выкарыстоўваецца таксама код рэгіёну 0, які пазначае прыналежнасьць транспартнага сродку Міністэрству абароны РБ, Дзяржаўнаму памежнаму камітэту РБ або ўнутраным войскам Міністэрства ўнутраных справаў РБ.
Тыпы рэгістрацыйных знакаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нумары ўзору 2004 г. | |
---|---|
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь | |
1. Пярэдні і задні знакі для легкавых аўтамабіляў | |
1a. Пярэдні і задні знакі для легкавых аўтамабіляў. Дазваляецца любая камбінацыя літар і лічбаў | |
2. Пярэдні і задні знакі для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў | |
3. Задні знак для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў | |
4. Задні знак для легкавых аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў | |
5. Задні знак для аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў | |
6. Задні знак для матацыклаў, матаролераў, мотакалясак, мапэдаў і да т. п., а таксама для прычэпаў і паўпрычэпаў да матацыклаў і матаролераў | |
7. Задні знак для трактароў, трактарных прычэпаў і паўпрычэпаў | |
Для транспартных сродкаў дыпляматычных і консульскіх установаў у Рэспубліцы Беларусь і асоб з дыпляматычным статусам | |
8. Пярэдні і задні знакі для аўтамабіляў і аўтобусаў дыпляматычных прадстаўніцтваў, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацыяў і іх органаў. | |
9. Пярэдні і задні знакі для аўтамабіляў і аўтобусаў консульскіх установаў | |
10. Задні знак для аўтамабільных прычэпаў | |
11. Задні знак для матацыклаў, матаролераў і да т. п. | |
Для транспартных сродкаў, часова дапушчаных да ўдзелу ў руху (т. н. «транзытныя нумары» на аўтамабілях, не пастаўленых на ўлік у ДАІ па месцы пражываньня ўладальніка) | |
12. Пярэдні і задні знакі | |
Для транспартных сродкаў, выкарыстоўваемых для перавозкі пасажыраў (таксі, у тым ліку маршрутныя) | |
13. Пярэдні і задні знакі | |
Іншыя нумары | |
Рэгістрацыйныя знакі для транспартных сродкаў МУС РБ MH — г. Менск БН — Брэсцкая вобласць ВТ — Віцебская вобласць ГС — Гомельская вобласць ГК — Гарадзенская вобласць МО — Менская вобласць МГ — Магілёўская вобласць | |
Нумары ўзору 2000 г. | |
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асоб Рэспублікі Беларусь | |
CD nnnn — для транспартных сродкаў дыпляматычных супрацоўнікаў CC nnnn — для транспартных сродкаў консульскіх супрацоўнікаў T nnnn — для транспартных сродкаў тэхнічных працаўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў M nnnn — для транспартных сродкаў прадстаўніцтваў замежных банкаў, фірмаў, СП K nnnn — для транспартных сродкаў замежных СМІ P nnnnn — для транспартных сродкаў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства | |
Нумары ўзору 1992 г. | |
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь | |
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь (з 1996 г.) | |
Для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў | |
Для транспартных сродкаў Міністэрства абароны РБ | |
Для транспартных сродкаў Дзяржкамітэта памежных войскаў РБ |