Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Баромэтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэханічны баромэтар

Баро́мэтар (ад стар.-грэц. Βάρος — «цяжар» і μετρέω — «вымяраю») — прыбор для вымярэньня атмасфэрнага ціску. Быў вынайдзены італьянскім навукоўцам Эванджэліста Тарычэльлі. Вадзяны баромэтар быў вынайдзены нямецкім навукоўцам Ота фон Герыке.

У вадкасных баромэтра ціск вымяраецца вышынёй слупа вадкасьці (ртуці) у трубцы, залітаванай зьверху, а ніжнім канцом апушчанай у пасудзіну з вадкасьцю (атмасфэрны ціск ураўнаважваецца вагой слупа вадкасьці). Ртутныя баромэтры — найбольш дакладныя, выкарыстоўваюцца на мэтэаралягічных станцыях.

У побыце звычайна выкарыстоўваюцца мэханічныя баромэтры (анероід). У анероідзе вадкасьці няма (па-грэцку: «анероід» — «бязводны»). Ён паказвае атмасфэрны ціск, які ўзьдзейнічае на гафрыраваную танкасьценную мэталічную скрынку, у якой створана разрэджваньне. Пры паніжэньні атмасфэрнага ціску скрынка зьлёгку пашыраецца, а пры падвышэньні — сьціскаецца й узьдзейнічае на прымацаваную да яе спружыну. На практыцы часта выкарыстоўваецца некалькі (да дзесяці) анероідных каробак, злучаных пасьлядоўна, і маецца рычажная перадатачная сыстэма, якая паварочвае стрэлку, якая рухаецца па кругавой шкале, праградуіраванай як ртутны баромэтар.