Баявыя мастацтвы
Баявыя мастацтвы — розныя сыстэмы адзінаборстваў і самаабароны рознага, часьцяком, усходнеазіяцкага паходжаньня, якія разьвіваліся галоўным чынам як сродкі вядзеньня рукапашнага паядынку. У цяперашні час практыкуюцца ў многіх краінах сьвету ў асноўным у выглядзе спартовых практыкаваньняў, якія ставяць за сваю мэту фізычнае і сьвядомае ўдасканаленьне. Баявыя мастацтва падзяляюцца на напрамкі, віды, стылі і школы. Існуюць як даволі старыя баявыя мастацтва, гэтак і зусім новыя.
Акрамя таго, розныя стылі баявых мастацтваў можна падзяліць на зьнешнія і ўнутраныя, адрозьненьні якіх складаюцца ў суадносінах трэніроўкі цела і працы са сьвядомасьцю. Прыклад унутранай школы — тайцьзіцюань, зьнешняй — жорсткі цыгун «Жалезная кашуля». Таксама мэтады трэніровак падзяляюцца на ўнутраныя, як то мэдытацыя, і вонкавыя, як то маківара[1]. У якасьці агульнага найменьня для ўсіх баявых мастацтваў і адзінаборстваў некаторымі сучаснымі аўтарамі выкарыстоўваецца тэрмін кэмпа. Сукупнасьць японскіх баявых мастацтваў звычайна называецца як буда. Некаторыя з баявых мастацтваў склаліся з сумесі іншых, як то тэквандо, каратэ і айкідо, якія разьвіліся як сумесь мясцовых баявых мастацтваў Акінавы[2], Кэндзюцу і Дзюдзюцу ў Японіі[3], тэк’ен і субак у Карэі[4].
Многія баявыя мастацтва, асабліва ўсходнія, таксама вучаць і мэдычным навукам. Гэта асабліва тычыцца традыцыйных кітайскіх баявых мастацтваў, якія вучаць упраўляць косткі, практыкаваць цыгун, іголкаўколваньне, акупрэсура, і ўключаюць іншыя аспэкты традыцыйнай кітайскай мэдыцыны[5]. Баявыя мастацтвы таксама могуць быць зьвязаныя з рэлігіяй і духоўнасьцю. Некаторыя зь іх былі заснаваныя і распаўсюджваліся манахамі, найбольш вядомыя зь якіх зьяўляюцца манахі Шааліню.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Неизвестное тайцзи. Часть 2. Дух спорта
- ^ Nishiyama Hidetaka Karate: The Art of Empty-Hand Fighting. — Tuttle Publishing. — P. 16.
- ^ anaka Fumon Samurai Fighting Arts: The Spirit and the Practice. — Kodansha International. — P. 30.
- ^ Shaw Scott Hapkido: The Korean Art of Self-Defense. — Tuttle Publishing. — P. 15.
- ^ Perspective: Internal Kung Fu. CHI Flow
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баявыя мастацтвы на Open Directory Project (рас.)
- Баявыя мастацтвы ў Беларусі (рас.)
- Беларускі часопіс па баявых мастацтвах «Байцоўскі клюб» (рас.)