Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Баўру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баўру
Герб Баўру Сьцяг Баўру
Дата заснаваньня: 1826
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 667,684 км²
Вышыня: 537 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 014
Геаграфічныя каардынаты: 22°18′53″ пд. ш. 49°3′38″ з. д. / 22.31472° пд. ш. 49.06056° з. д. / -22.31472; -49.06056Каардынаты: 22°18′53″ пд. ш. 49°3′38″ з. д. / 22.31472° пд. ш. 49.06056° з. д. / -22.31472; -49.06056
Баўру на мапе Бразыліі
Баўру
Баўру
Баўру
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bauru.sp.gov.br/

Баўру́ (па-партугальску: Bauru) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 379 тысяч чалавек[2]. У горадзе маецца кампус унівэрсытэту Сан-Паўлу.

Гістарычна склалася, што рэгіён, дзе сёньня месьціцца горад, быў спрэчнай тэрыторыяй паміж тубыльцамі з плямёнаў кайнганг і гуарані. Упершныю эўрапейцы зьявіліся тут у XVIII стагодзьдзі, але замацавацца ня здолелі праз супраціў індзейцаў. Першае паселішча эўрапейцаў было закладзенае толькі ў XIX стагодзьдзі засяленцамі з прыбярэжнага рэгіёну штату Сан-Паўлу, а таксама Мату-Гросу і Рыю-дэ-Жанэйру[3]. Піянэрам у справе калянізацыі стаў у 1856 годзе Фэлісысыму Антонію Пэрэйра, які набыў тут надзел і займаўся гаспадаркай у месцы сучаснага цэнтру Баўру. Асноўнай культурай стала кава. У 1905 годзе ў месцы зьявілася чыгунка, якая цягнулася ажно да Балівіі[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]