Вядзьмар 3
«Вядзьмар 3» | |
Лягатып | |
Дата выпуску | Microsoft Windows, PlayStation 4, Xbox One 19 траўня 2015 Nintendo Switch 15 кастрычніка 2019 |
---|---|
Дата анансаваньня | 5 лютага 2013 |
Вэрсія | 1.31 |
Апошняя вэрсія | 1.31 / 12 верасьня 2016 |
Жанр | Ролевы |
Ліцэнзія | платная ліцэнзія[d] |
Бюджэт | 120 350 000 zł[1] |
Сэрыя | «Вядзьмар» |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | CD Projekt RED |
Выдавец | CD Projekt |
Мова інтэрфэйсу | польская мова, ангельская мова, арабская мова, вугорская мова, гішпанская мова, італьянская мова, кітайская мова, карэйская мова, нямецкая, партугальская, француская мова, чэская мова, японская мова і расейская мова |
Лякалізатар | CD Projekt RED[d] і The Most Games[d][2] |
Кіраўнік | Конрад Тамашкевіч |
Прадусары | Пётар Крыванасюк, Андрэй Мроз |
Дызайнэр | Рыгор Моцарскі |
Мастак | Мар’ян Хамяк |
Сцэнарысты | Барыс Пугач-Мурашкевіч, Марцін Бляха |
Кампазытары | Марцін Прыбыловіч, Мікалай Строінскі |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | REDengine 3 |
Плятформы | Windows, Xbox One[d], PlayStation 4[d], Nintendo Switch[d], PlayStation 5[d][3] і Xbox Series X/S[d][3] |
Рэжым | Адзіночны |
Век. абмежаваньні | Ад 18 гадоў (Агульнаэўрапейскі даведнік гульняў)[4] |
Носьбіты | DVD, лічбавы распаўсюд[d], дыск Blu-ray[d] і лічбавая загрузка[d] |
Сыстэмныя патрабаваньні | |
Апэрацыйная сыстэма: 64-бітная; апэратыўная памяць 6 гігабайт; графічная карта 2 гігабайты; цьвёрды дыск 40 гігабайт | |
Кіраваньне | Клявіятура, мыш |
Працэсар | 3,3 гігагэрц |
Афіцыйны сайт | |
«Вядзьмар 3» у Вікісховішчы |
«Вядзьмар 3: дзікае паляваньне» (польск. Wiedźmin 3: Dziki Gon, анг. The Witcher 3: Wild Hunt) — кампутарная гульня 2015 году, распрацаваная студыяй «ЦД Праект» (Польшча). Трэцяя ролевая гульня, што грунтавалася на раманах цыклю «Вядзьмар» пісьменьніка Анджэя Сапкоўскага (нар. 1948, Лодзь). На распрацоўку пайшло звыш 40 млн злотых (10 млн эўра). Яшчэ $35 млн выдаткавалі на прасоўваньне (рэкляму) гульні. На 12 траўня 2015 г., за тыдзень да выпуску прадалі звыш 1 млн асобнікаў гульні, якая атрымала звыш 200 узнагародаў[5]. За дзень да выпуску 19 траўня 2015 году лік заказаў перасягнуў 1,5 млн асобнікаў гульні, пра якую напісалі звыш 90 часопісаў[6]. У дзень выпуску гульні польскі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі (2010—2015) прыняў кіраўніка прадпрыемства-распрацоўніка «ЦД Праект» Міхала Кіцінскага ў сваім Бэльвэдэрскім палацы, дзе заявіў: «Сардэчна дзякую за посьпех. Я хацеў бы зазначыць, што Ваш посьпех — гэта чарговае пацьверджаньне таго, што польскія прадпрымальнікі, пасьпяховыя людзі зьяўляюцца найлепшымі амбасадарамі Польшчы. Наша краіна мае цяпер рэпутацыю цікавага ды прыцягальнага месца»[7]. Цягам наступных 6 тыдняў пасьля выпуску прадалі яшчэ 6 млн асобнікаў гульні. У выніку за 1-ю палову 2015 г. «ЦД Праект» атрымаў 236 млн злотых прыбытку ($62,5 млн). У ліпені 2016 году пастаўкі перавысілі 10 млн асобнікаў гульні.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядзьмар Геральт з Рывіі сьніць сваю каханку Еніфэр з Вэнгербэргу і выхаванку Цыры Рыанон у замку Каэр Морхэн. У сьне коньнікі Дзікага паляваньня гвалтам забіраюць Цыры. Геральт прачынаецца ў дарозе са старым ведзьмаром Весемірам, зь якім завітвае ў вёску Белы Сад. У ваколіцах вёскі Геральт забівае грыфона ў абмен на зьвесткі пра месцазнаходжаньне Еніфэр ад камандзіра гарнізона. Тым часам Еніфэр сама знаходзіць Геральта, якога адвозіць у горад Вызіму да нільфгардзкага імпэратара Эмгыра вар Эмрэйса. Падчас падарожжа ім удаецца адарвацца ад коньнікаў Дзікага паляваньня. Імпэратар Эмгыр даручае Геральту адшукаць Цыры, якую бачылі ў Велене, Новіградзе і на астравах Скеліге.
У Велене Геральт знаходзіць цела забітага Дзікім паляваньнем нільфгардзкага выведніка, да якога яго накіравалі. Мясцовы барон Філіп Стэнгэр паведамляе Геральту, што Цыры наведвала яго замак. Геральт пагаджаецца адшукаць зьніклых жонку і дачку барона. У Велене вядзьмар сустракае знаёмую чараўніцу Кейру Мец. Геральт даведваецца пра пасланьне ад чараўніка-эльфа для Цыры, якая адправілася ў Новіград. У Новіградзе вядзьмар сустракае Трысу Мэрыгольд, якая накіроўвае яго да Карыны Цілі для выясьненьня мінуўшчыны па снах. Геральт даведваецца, што Цыры сустракалася зь яго сябрам бардам Казяльцом, якога паланіў бандыт Выблюдак Малодшы. З дапамогай саюзьнікаў вядзьмар вызваляе Казяльца, які паведамляе пра спробу Цыры знайсьці прылады для зьняцьця праклёну.
На архіпэлягу Скеліге вядзьмар і Еніфэр высьвятляюць у друіда Мышавура, што Цыры была на астравах з чараўніком-эльфам. Еніфэр ажыўляе забітага Дзікім паляваньнем астравіцяніна Скьяля, які паведамляе пра ўцёкі Цыры ў Велен. Геральт вывозіць курдупля Уму зь веленскага замка барона Філіпа Стэнгэра ў замак Каэр Морхэн. Там разам зь Еніфэр і іншымі ведзьмарамі здымае праклён з курдупля, які апынаецца чараўніком-эльфам Авалакхам, які быў спадарожнікам Цыры. Авалакх паведамляе пра знаходжаньне Цыры на зачараваным востраве Туманаў. Геральт вывозіць адтуль Цыры ў Каэр Морхэн, дзе разам з саюзьнікамі адбівае напад Дзікага паляваньня. Пры абароне Весемір гіне ад рукі аднаго з нападнікаў Імлерыха.
Геральт і Цыры забіваюць Імлерыха і 2 з 3 Гаспадыняў Леса падчас шабаша на Лысай Гары ў Велене. Затым Геральт, Еніфэр і Трыса зьбіраюць чараўніц Ложы Чараўніц. Разам з эльфам Авалакхам вядзьмар наведвае іншы сьвет, дзе сустракае эльфа Геэльса і пазбаўляе караля Дзікага паляваньня Эрэдзіна падтрымкі з радзімы. Геральт і Цыры заманьваюць варожы карабель Нагльфар у заліў Ундвіка да Скеліге, дзе з дапамогай імпэратара Эмгыра і мясцовых жыхароў разьбіваюць Дзікае паляваньне. Перад сьмерцю Эрэдзін паведамляе, што Авалакх забраў Цыры для адкрыцьця брамы ў іншы сьвет. Разам зь Еніфэр вядзьмар дабіраецца да эльфійскай вежы Тор Гвалхка, дзе даведваецца пра адкрыцьцё брамы на жаданьне Цыры. Канцоўка залежыць ад ранейшых учынкаў гульца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://archive.is/20170922004702/http://www.usgamer.net/articles/how-much-did-the-witcher-3-cost
- ^ https://www.mostgames.org/#projects
- ^ а б https://thewitcher.com/en/news/32792/the-witcher-3-wild-hunt-is-coming-to-the-next-generation
- ^ Аляксандар Аксёнаў. «Ведзьмара» абвінавацілі ў сэксізме і расізме // Газэта «Наша ніва», 15 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 15 траўня 2015 г. Праверана 12 сакавіка 2017 г.
- ^ Натальля Грышкевіч. «Ведзьмака» перад прэм’ерай заказаў мільён гульцоў // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 18 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 18 траўня 2015 г. Праверана 12 сакавіка 2017 г.
- ^ Яланта Сьмялоўская. Сёньня сусьветная прэм’ера «Вядзьмака 3. Дзікае паляваньне» // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 19 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 19 траўня 2015 г. Праверана 12 сакавіка 2017 г.
- ^ Юры Ліхтаровіч. Польскі кампутарны прарыў // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 19 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 19 траўня 2015 г. Праверана 12 сакавіка 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядзьмар 3 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Вядзьмак 3» (пол.) // Гульня «Вядзьмак», 19 траўня 2015 г. Праверана 12 сакавіка 2017 г.