Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Словы-паразыты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вікіпэдыя ня мае забароненых словаў ці выразаў, тым ня меней асобныя фразы варта выкарыстоўваць з асьцярогай, бо яны могуць выклікаць непаразуменьне. Намагайцеся пазьбягаць ухвальных ці зьневажальных фразаў, няпэўных словаў, клішэ ды выразаў, што прасоўваюць пэўны пункт гледжаньня.

Вядома, гэтая рэкамэндацыя ня тычыцца цытатаў, якія варта перадаваць даслоўна паводле арыгіналу.

Ніжэй прыведзены сьпіс няпэўных словаў і словаў-паразытаў, штампаў, якія ня маюць карыснай інфармацыі для энцыкляпэдыі.

Няпэўныя словы ў Вікіпэдыі — абароты, якія прэтэндуюць на тое, каб быць спасылкай на крыніцы, аднак насамрэч такімі не зьяўляюцца. Тыповыя няпэўныя словы: «кажуць, што», «брытанскія навукоўцы даказалі, што…», «на думку крытыкаў…» і да т. п. Хтосьці, рэдагуючы артыкул пра места X, можа дадаць фразу «X — найлепшае места ў сьвеце», «падмацаваўшы» яго такімі нявызначанымі словамі: «некаторыя людзі кажуць, што X — найлепшае места ў сьвеце».

Сьцьверджаньне зь няпэўнымі словамі не абавязкова памылковае. Некаторыя людзі (напрыклад, нехта вышэй пададзены) сапраўды кажуць, што X — найлепшае месца ў сьвеце. Аднак такія сьцьверджаньні, нават тэхнічна зьяўляючыся сапраўднымі, выклікаюць мноства пытаньняў. Хто тыя людзі, якія так сьцьвярджаюць? Чаму яны так лічаць? «Некаторыя» — наколькі іх шмат?

Нявызначаныя словы могуць зьяўляцца прыкрыцьцём уласнага меркаваньня, чутак альбо прапаганды. Ня кожы чытач можа заўважыць, што зробленыя такім чынам сьцьверджаньні трымаюцца на хісткіх абгрунтаваньнях. Асабліва небясьпечна гэта ў такім аўтарытэтным тэксьце, як энцыкляпэдыя.

Вікіпэдыя прытрымліваецца прынцыпу правяральнасьці — магчымасьці спраўждваньня інфармацыі, разьмешчанай у артыкулах. Няпэўныя словы практычна не даюць магчымасьці для спраўджваньня.

Ненэўтральныя словы

[рэдагаваць крыніцу]

Усхваленьне

[рэдагаваць крыніцу]
Скарачэньне:
ВП:Усхваленьне

Унікаць словаў: …адметны, бліскучы, віртуозны, выбітны, вядомы, вядучы, геніяльны, знакаміты, легендарны, мудры, надзвычайны, найвядомейшы, найлепшы, найноўшы, найсучасьнейшы, непаўторны, паважаны, перадавы, пераможны, прэстыжны, славуты, таленавіты, унікальны, фантастычны, цудоўны, шаноўны, элітны…

Унікаць словаў: …барацьбіт, вычварэнец, герэтык, змагар, культ, міт, расіст, свабодалюбівы, супярэчлівы, сэкта, тэрарыст, фанатык, -фоб, фундамэнталіст, экстрэміст…

Галаслоўнасьць

[рэдагаваць крыніцу]

Унікаць словаў: …дасьледаваньні паказалі; лічыцца, што; адмыслоўцы лічаць; мноства лічыць; навука лічыць; навукоўцы лічаць; часта лічаць; шматлікія лічаць; некаторыя кажуць; шматлікія навукоўцы кажуць; экспэрты заяўляюць; часта называюць; распаўсюджанае меркаваньне; шырока вядома, што; існуе меркаваньне; паводле дасьледаваньняў; паводле апошніх дасьледаваньняў; само сабою зразумела; крытыкі адзначаюць; як усім вядома; як добра вядома…

Унікаць словаў: …абвінавачваны, азначае, відаць, ілжэ-, квазі-, магчыма, меркавана, нібыта, падаецца, падразумяваецца, псэўда-, сьцьвярджаецца, так званы, умоўна кажучы…

Недакладныя выразы

[рэдагаваць крыніцу]

Месца ці спосаб

[рэдагаваць крыніцу]

Унікаць словаў: …у гэтай краіне; тут; там; недзе; дзе-нідзе; зрэдку; зрэдчас; часам; час ад часу; часта; шматразова; неяк; пэўным чынам…

Унікаць словаў: …сёньня; у цяперашні час; цяпер; на дадзены момант; на сёньняшні дзень; у наш час; у гэты час; апошнім часам; нядаўна; да нашай пары; 15 гадоў таму; раней; некалі; даўней; у мінулым; гэтай/мінулай/будучай вясной/летам/восеньню/зімой; у гэтым/мінулым/будучым годзе/месяцы; летась; учора; заўтра; зараз; у будучыні; неўзабаве; хутка; праз дзень/месяц/год…

Дапаможныя шаблёны

[рэдагаваць крыніцу]

Дзеля пазначэньня сумнеўных выразаў у артыкулаў можна карыстацца наступнымі шаблёнамі:

Глядзіце таксама

[рэдагаваць крыніцу]