Галіцка-Валынскае княства
Каралеўства Рускае ст. укр. Королѣвство Руське лат. Regnum Russiae | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | Старажытнаўкраінская, лаціна | ||||
Сталіца | Уладзімер (1199—1349), Галіч (1199—1206), Кіеў (1201 і 1204?), Холм (?—1264), Львоў (1272—1301) | ||||
Форма кіраваньня Князі, каралі
|
Манархія Раман Мсьціславіч (князь) Даніла Галіцкі (першы кароль) Юры ІІ (апошні кароль) | ||||
Канфэсійны склад | Каталіцызм (дзяржаўная рэлігія), праваслаўе | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай | Украіна Польшча Беларусь |
Га́ліцка-Валы́нскае кня́ства — канглямэрат Галіцкага і Валынскага княстваў. Утворана ў 1199 годзе валынскім князем Раманам Мсьціславічам.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каралеўства Рускае (лац. Regnum Russіæ) — афіцыйная назва з 1254 г.; вядомая ў крыніцах 13—15 ст.
- Княствы Рускай зямлі — Галічыны й Валыні (першая палова XІV ст.)[1]
- Каралеўства Галіцыі й Валыні (лац. Regnum Galіcіae et Lodomerіae) — вугорская назва.
Кабінэтныя тэрміны:
- Галіцка-Валынскае княства — назва, якая паходзіць ад назвы Аўстрыйскага каралеўства Галіцыі й Ладамерыі. Замацавалася ў сучаснай заходняй і маскальскай гістарыяграфіі насуперак назвам (якія сустракаюцца ў крыніцах XІІІ—XV стст.), а таксама насуперак тытулам рускіх князёў і каралёў.
- Галіцка-Валынская дзяржава — ва ўкраінскай гістарыяграфіі пазьбягаюць тэрмінаў «княства» альбо «каралеўства».
- Дзяржава Раманавічаў[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман вёў няспынныя войны з суседзямі й міжусобныя войны на Русі, у 1203 захапіў Кіеў і прыняў тытул вялікага князя кіеўскага. Яго княжаньне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі.
Пасьля сьмерці Рамана (1205) Галіцка-Валынскае княства распалася, частку земляў захапілі вугорцы й палякі, запрошаныя галіцкімі баярамі. Засільле баяраў, нашэсьці іншаземных захопнікаў выклікалі народнае абурэньне, таму ў 1219 быў пакліканы Мсьціслаў Удатны, які ў 1221 годзе выгнаў з Галічыны венграў. Тады жа на Валыні прыйшоў да ўлады сын Рамана — Даніла, які ў 1229 пасьля сьмерці Мсьціслава Ўдатнага (1228) зноў аб’яднаў Галічыну з Валыньню, але канчаткова падпарадкаваў сабе галіцкіх баяраў толькі ў 1238 годзе.
Даніла Раманавіч як і яго бацька завалодаў Кіевам і пасьля цяжкай барацьбы зь іншымі князямі, Вугоршчынай і Польшчай аб’яднаў (1245) пад сваёй уладай усю Паўднёва-Заходнюю Русь. Даніла праводзіў асьцярожную палітыку па дачыненьні да Залатой Арды, намінальна прызнаўшы сябе яе васалам. Ён выкарыстаў перамовы з рымскім папам Інакенціям ІV для стабілізацыі становішча на сваіх заходніх межах, прыняў у 1254 ад папы тытул караля Русі, але адмовіўся ад царкоўнай уньні.
У 1259 залатаардынскі цемнік Бурундай папраўдзе падпарадкаваў Галіцка-Валынскае княства, на яго загад мясцовыя князі самі зьнішчылі умацаваньні амаль ва ўсіх сваіх гарадах. Пасьля сьмерці Данілы (1264) княства распалася на 4 удзелы, якія намінальна падпарадкоўваліся галіцкаму князю. Галіцкімі князямі пасьлядоўна былі: Шварн Данілавіч (1264−1269), Леў Данілавіч (1269−1301), Юрый Львовіч (1301—1308), Андрэй і Леў Юр’евічы (1308—1323).
У 1323 баяры запрасілі на сталец мазавецкага князя Баляслава Тройдзенавіча, які правіў да 1340. Пасьля яго баяры на чале з Дзьмітрыем Дзяцько, якія трымалі ў сваіх руках фактычную ўладу, запрасілі на сталец Любарта Гедзімінавіча. Галіцка-Валынскае княства апынулася пад уплывам Вялікага Княства Літоўскага. У 1352, паводле пагадненьня паміж польскім каралём Казімірам зь вялікім князем Альгердам і Кейстутам, Галічына ўвайшла ў склад Польшчы, а Валынь у склад Вялікага Княства Літоўскага.
Для гаспадаркі Галіцка-Валынскага княства характэрныя разьвітыя рамёствы, наяўнасьць вялікай колькасьці гарадоў — у 13 ст. звыш 80, зь якіх найважнейшыя: Галіч, Уладзімер, Церабоўля, Перамышль, Дарагічын, Луцак, Львоў, Угроўск. Важную ролю мела здабыча солі. Знаходзячыся на скрыжаваньні водных і сухапутных дарог, Галіцка-Валынская Русь мела вялікую ролю ў эўрапэйскім гандлі, вывозячы хлеб, быдла, соль, рамесныя вырабы. Квітнела мастацтва, былі пабудаваныя саборы, абарончыя збудаваньні, будынкі ўпрыгожаныя белакаменным разьбярствам і блізкія па тыпе й аздабленьню аналягічным пабудовам Уладзімера-Суздальскага княства (Усьпенскі сабор ва Ўладзімеры-Валынскім (1160), палац, лесьвіцы зь сенцамі, палацавы храм у Галічы (сяр. XII ст.)). Галіч быў буйным цэнтрам кніжнай справы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ М. Грушэўскі падае кароткую характарыстыку грамат князёў Андрэя й Льва: «Ад 9 жніўня 1316 г. маем грамату, выдадзеную самімі Юр’евічамі, якія ў ёй называюць сябе „Deі gracіa duces tocіus terre Russіe — Galіcіe et Lademіrіe“.,’’ і аднавіць зьвяз з прускімі рыцарамі. […] Затым, з 1320 г., мы маем дзьве граматы самога Андрэя, выдадзеныя ва Ўладзімеры, і ён называе сябе „dux ladіmіrіe et domіnus Russіe“ (у другой — „dux ladomіrіensіs et domіnus terre Russіe“), такім чынам, Галіч няма ў тытуле, як у брацкай грамаце 1316 г.; з гэтага самым простым быў бы вывад, што Андрэю, як старэйшаму, дасталася Валынь, а Льву — Галічына». Гл.: М. Грушэўскі. Історія України-Руси. Том III. Розділ I. Архівавана 30 чэрвеня 2019.
- ^ Русь «після Русі». Між короною і булавою. Українські землі від королівства Русі до Війська Запорозького / Авт. кол.: В. М. Горобець, М. М. Волощук, А. Г. Плахонін, Б. В. Черкас, К. Ю. Галушко. ‒ Х., 2016. ‒ 352 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галіцка-Валынскае княства (рас.)