Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Гліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гліны (Эстонія)

Глі́на — дробназярністая асадкавая горная парода, пылападобная ў сухім стане, плястычная пры ўвільгатненьні.

Гліна складаецца з аднаго ці некалькіх мінэралаў групы слаістых алюмасылікатаў, можа таксама ўтрымліваць пясчаныя і карбанатныя часьцінкі. Як правіла пародаўтваральным мінэралам у гліне зьяўляецца каалініт, яго склад: 47% (мас) аксіду крэмну (IV) (SiO2), 39% аксіду алюміну (Al2О3) і 14% вады (Н20).

Al2O3 і SiO2 ўтвараюць значную частку хімічнага складу глінаўтваральных мінэралаў.

Дыямэтар часьцінак глінаў меншы за 0,005 мм; пароды, якія складаюцца з большых часьцінак, прынята клясыфікавць як лёэс. Большасьць глінаў — шэрага колеру, але сустракаюцца гліны белага, чырвонага, жоўтага, бурага, блакітнага, зялёнага і нават чорнага колераў.