Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Гуам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гуам
Guåhån
Guam
Сьцяг Гуаму Герб Гуаму
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Where America's Day Begins»
Дзяржаўны гімн: «Fanohge Chamoru»
Месцазнаходжаньне Гуаму
Афіцыйная мова ангелькая
чамора
Сталіца Хагатна
Найбуйнейшы горад Дэдэда
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Джо Байдэн
Лу Герэра
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
190-е месца ў сьвеце
541,3 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
181-е месца ў сьвеце
178 000
320/км²
СУП
 • агульны (2000)
 • на душу насельніцтва
167-е месца ў сьвеце
$2,5 млрд
$15 000
Валюта Даляр ЗША (USD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+10 (UTC+10)
+10 (UTC+10)
Дамэн верхняга ўзроўню .gu
Тэлефонны код +1 671
Мапа Гуаму
Мапа Гуаму

Гуа́м (па-ангельску: Guam) — востраў у архіпэлягу Марыянскіх астравоў у Ціхім акіяне, якая належыць ЗША.

Выспа была адкрытая 6 сакавіка 1521 году Фэрнанам Магеланам і атрымала назву Зладзейская выспа, таму што мясцовыя жыхары не разумелі, што такое ўласнасьць і скралі з карабля дробныя рэчы. У 1668 годзе на выспу прыбылі першыя гішпанскія місіянэры. У 1898 годзе, пасьля гішпана-амэрыканскай вайны выспа была перададзена ЗША.

Пад час Другой сусьветнай вайны, у 1941 годзе выспа была акупаваная Японіяй. Акупацыя цягнулася да 21 ліпеня 1944 году. У 1950 годзе кіраўніцтва над выспай перайшло ад Вайскова-марскога флёту ЗША Міністэрству замежных справаў, тут была прынятая канстытуцыя, сфармаваны парлямэнт, жыхарам было падаравана амэрыканскае грамадзянства. З гэтага часу Гуам атрымаў унутраную аўтаномію, якая была пашыраная ў 1970 годзе.

Гуам зьяўляецца тэрыторыяй залежнай ад ЗША. Урадам выспы кіруе губэрнатар, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Грамадзяне Гуаму адначасова зьяўляюцца грамадзянамі ЗША, але яны ня маюць права галасаваць у прэзыдэнцкіх выбарах ЗША.

Выспа мае вульканічнае паходжаньне, абкружаная каралавымі рыфамі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна, паміж Гаваямі і Філіпінамі. Гуам — гэта самая вялікая і самая паўднёвая выспа з Марыянскіх выспаў.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуам дзеліцца на 19 акругаў:

  1. Агат
  2. Асан-Маіна
  3. Барыгада
  4. Чалан Пага-Ардот
  5. Дэдэда
  6. Хагатна
  7. Хагатна Хэйтс
  8. Інараян
  9. Мангілао
  10. Мерыза
  11. Монгмонг-Тота-Маітэ
  12. Піці
  13. Санта Рыта
  14. Сынаяна
  15. Талафофа
  16. Тамунінг
  17. Уматак
  18. Юіга
  19. Ёна

Асновай эканомікі Гуаму зьяўляецца абслугоўваньне амэрыканскай вайсковай базы і турызм. Разьвіцьцё атрымала і рыбная лоўля.

Насельніцтва Гуаму складаецца з наступных этнічных групаў:

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм (85%). Мовамі, якімі карыстаюцца жыхары выспы зьяўляюцца: ангельская (38,3%), чамора (22,2%), філіпінская (22,2%), іншыя (17,8%).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]