Гэкен Гётэборг
Гэкен | |
Поўная назва | Bollklubben Häcken |
---|---|
Заснаваны | 2 жніўня 1940 |
Горад | Гётэборг, Швэцыя |
Стадыён |
Бравіда Арэна Умяшчальнасьць: 6500 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Альсвэнскан |
· 2023 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bkhacken.se (швэд.) |
«Гэ́кен» (па-швэдзку: Häcken) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Гётэборгу. Заснаваны ў 1940 годзе. Уладальнік Кубка Швэцыі (2016, 2019, 2023).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны групай 14-15-гадовых юнакоў, і ў іх было жаданьне ня проста гуляць у футбол дзеля забавы, але стварыць арганізацыю і гуляць у сыстэме нацыянальных лігаў. Хлопцы зьвярнуліся ў Гётэборскую футбольную асацыяцыю, але прапанаваная маладзёнамі назва «Кік» была адхіліная, бо так ужо называўся адзін з калектываў. Назва хутка была зьмененая на «Гэкен», што адсылала да велізарнай жывой загарадзі (швэдз. häck), якая расла вакол поля, на якім трэнаваліся хлопцы. Такім чынам, клюб паўстаў 2 жніўня 1940 году.
У першыя гады існаваньня клюб гуляў толькі спарадычныя матчы, браў удзел у юнацкіх чэмпіянатах ды некалькіх іншых матчах. Пачынаючы з 1943 году клюб далучыўся да лігавай сыстэмы Швэцыі, і посьпех прыйшоў імгненна. Клюб хутка рухаўся праз розныя лігі. У 1953 годзе «Гэкен» змагаўся за месца ў Альсвэнскан, але пацярпеў паразу ад «Кальмару», але ў 1954 годзе клюб страціў месца ў другім дывізіёне. У 1955 годзе клюб усталяваў рэкорд паводле колькасьці гледачоў падчас гульні трэцяга дывізіёну супраць «Удэвольду», калі гульню наведалі 18 229 чалавек[2]. «Гэкен» спаборнічаў у трэцім дывізіёне да канца дзесяцігодзьдзя. Рэшту наступнай дэкады каманда правяла ў трэцім паводле моцы дывізіёне, але ў 1967 году была паніжаная ў чацьверты дывізіён, ды сутыкнулася з сур’ёзнымі эканамічнымі і ўнутранымі праблемамі.
1970-я пачаліся гэтак жа дрэнна, як скончылася папярэдняе дзесяцігодзьдзе. Клюб выбыў з чацьвертага дывізіёну. У гэты ж час пачаліся перамовы з клюбам «Варта» аб зьліцьці. Раней некалькі разоў на гэты конт ужо вяліся дыскусіі, але толькі цяпер справа дайшла да галасаваньня. Сябры «Варта» прагаласавалі за аб’яднаньне, але сябры «Гэкену» выступілі супраць. У 1971 годзе клюб здабыў перамогу ў пятым дывізіёне, пасьля чаго пачаўся паступовы ўздым. Дзякуючы працы трэнэра Агнэ Сымансана[2], клюб дасягнуў другога дывізіёну. У сэзоне 1978—1979 гадоў клюб спыніўся на трэцім радку. У тым жа сэзоне была створаная жаночая каманда клюбу. На пачатку 1980-х гадоў «Гэкен» быў блізкі да элітнага дывізіёну, але ня даў рады ў вырашальных матчах. Сымансан пакінуў каманду, але гэта не перашкодзіла дружыне ўпершыню ў гісторыі кваліфікавацца ў Альсвэнскан. Час у эліце быў нядоўгім, і рэшту дзесяцігодзьдзя клюб спаборнічаў у другім дывізіёне.