Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Зарубскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зару́бскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зарубы.

6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Дубровенскага раёну[1].

8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету ўключаны 7 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Баеўскага сельсавету і выключаны 7 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Чарняхоўскага (перададзены ў склад Валяўкоўскага сельсавету).[2]

10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Ляхаўка, Пячонкі, Хаетчына, Цыбульскія, Чырына — ліквідаванага Кляноўскага сельсавету[3].