Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Заўзятар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фанаты на сольным канцэрце ў Буэнас-Айрэсе, Аргенціна

Заўзятар — асоба, зацікаўленая нейкай публічнай дысцыплінай, найчасьцей спартыўнай. Актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, зьвязаных зь ягонай улюбёнай дысцыплінай. Да заўзятараў залічваюцца перш за ўсё наведвальнікаў стадыёнаў, спартыўных залаў, і іншых аб'ектаў, але таксама і тэлегледачоў, якія глядзяць спартыўныя мерапрыемствы па тэлебачаньні. Роля сапраўднага заўзятара - гэта падтрымаць сваю каманду, улюбёнага спартоўца, краіну як пры перамогах, так і паразах.

Гэтае слова зьявілася ў беларускай мове ў першай палове 1980-ых, калі для замены запазычанага з расейскай мовы слова "балельшчык" яго запрапанавалі паэты Алег Бембель і Алесь Разанаў[1].