Зыбкія пяскі
Зы́бкія пяскі́ — пяскі, перанасычаныя паветрам (газам ці гарачымі парамі, у пустэльні), вільгацьцю ўзыходных крыніцаў і здольныя з прычыны гэтага засмоктваць углыб прадметы, якія патрапяць у іх; разнастайныя па сваёй прыродзе, але заўсёды пазбаўленыя драбназёмістага дамешку. Дзякуючы выпарэньню ці тонкай плёўцы вады, ахінальнай пясчынкі, счапленьне паміж імі малое.
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зыбкі пясок — неньютанаўская вадкасьць. Калі ён знаходзіцца ў стане супакою, ён здаецца цьвёрдым, але невялікія (менш чым 1 %) зьмены ў мэханічнай напрузе на яго паверхні прыводзяць да істотнага зьмяншэньня яго грузкасьці. Каб выбрацца з зыбкага пяску, трэба прыкласьці велізарныя высілкі. Сіла, патрэбная для таго, каб выцягнуць нагу з зыбкага пяску з хуткасьцю 1 см/з, эквівалентная сіле, якая запатрабуецца для таго, каб падняць легкавую машыну сярэдніх памераў.