Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Кінгман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгляд Рыфа Кінгмана з борта гідраплана.

Рыф Кі́нгмана (па-ангельску: Kingman Reef) — незаселены каралавы рыф у паўночнай частцы Ціхага акіяна. Плошча паверхні складае 1 км². Рыф знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Злучаных Штатаў Амэрыкі. Самы высокі пункт уздымаецца на 1 мэтар над узроўнем мора, пад час прыліваў рыф знаходзіцца пад вадой.

Рыф быў адкрыты ў 1789 годзе капітанам Эдмундам Фанінгам. Першым чалавекам, які дакладна дасьледаваў і апісаў рыф быў капітан В. Е. Кінгман, які высадзіўся тут у 1853 годзе і з гэтага часу рыф атрымаў сучасную назву. У 1859 годзе вялікія радовішчы гуана на рыфе Кінгмана заінтарасавалі амэрыканскія кампаніі, яле да прамысловай здабычы не дайшло. У 1922 годзе кампанія Пальміра Копра Компані абвясьціла рыф амэрыканскай тэрыторыяй і пабудавала тут рыбацкую базу. З 1937 да 1938 году рыф выкарыстоўваўся авіякампаніяй ПанАм як пункт запраўкі гідраплянаў на лініі Гаваі — Амэрыканскае Самоа. Пад час Другой Сусьветнай вайны рыф Кінгмана быў перададзены ў карыстаньне амэрыканскага войска, але ніякай дзейнасьці тут не было. Пасьля вайны кіраваньне над рыфам атрымала Міністэрства Вайскова-марскога Флёту ЗША.

З 18 студзеня 2001 году рыф Кінгмана быў абвешчаны прыродаахоўнай зонай, які кіруецца Міністэрствам Замежных справаў ЗША і Прыродаахоўным агенцтвам ЗША. Тэрыторыя зоны ахоплівае рыф і мора ў радыюсе 12 міляў вакол яго.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінгмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў