Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Лада Алейнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лада Алейнік
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1970(1970-03-19) (54 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак літаратурны крытык, літаратуразнаўца
Навуковая сфэра літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Навуковы кіраўнік Людміла Сінькова[d]
Бацька Віктар Дайліда
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алейнік (неадназначнасьць).

Ла́да Ві́ктараўна Але́йнік (нар. 19 сакавіка 1970, в. Чапліцы, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларуская крытык, літаратуразнаўка.

Нарадзілася 19 сакавіка 1970 году ў в. Чапліцы Слуцкага раёну Менскай вобласьці ў сям’і пісьменьніка Віктара Дайліды. У 1994 годзе закончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спецыяльнасьці «Беларуская і расейская мовы і літаратуры». Закончыла асьпірантуру філялягічнага факультэту БДУ.

У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчая індывідуальнасьць Лукаша Калюгі: праблема стылю» (навуковы кіраўнік — прафэсар Людміла Сінькова). Дацэнт катэдры беларускай літаратуры і культуры філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адначасова працавала ў часопісы «Полымя», газэце «Літаратура і мастацтва».

Аўтар кнігі «Пясочны гадзіньнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі», больш за 60 навуковых публікацый, шэрагу рэцэнзій і аглядаў у беларускай перыёдыцы.

Асноўныя тэмы даследваньняў: гісторыя беларускай літаратуры ХХ — ХХІ стст., беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратураў, сучасная беларуская літаратура, гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі[1].

  • «Пясочны гадзіньнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі» — Менск, Літаратура і мастацтва, 2010.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]