Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Любецкі зьезд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Любецкі зьезд — першы вядомы зьезд князёў Кіеўскай Русі. Адбыўся ў 1097 року ў месьце Любеч (на Дняпры).

Зьезд адбываўся з ініцыятывы Ўладзімера Манамаха з удзелам Сьвятаполка II, Васількі Расьціславіча, Алега і Давыда Сьвятаславічаў і іншых рускіх князёў. Мэтаю было спыніць міжусобіцы з-за ўдзелаў, прымірыцца і аб’яднацца супраць полаўцаў, што зьдзяйсьнялі набегі на Русь.

Было прынятае рашэньне пра падзел княстваў наступным чынам:

Любецкі зьезд абвясьціў прынцып успадкаваньня князямі земляў сваіх бацькоў. Гэтае рашэньне скасавала лесьвічнае права(en), якое існавала ў Кіеўскай Русі два стагодзьдзі, і канстатавала зьяўленьне на Русі новага палітычнага ладу, асновай якога было складзенае буйное фэўдальнае землеўладаньне.

Аднак Любецкі сход ня мог цалкам спыніць міжусобныя сутычкі. Амаль адразу ж ягоныя дамовы былі парушаныя Давыдам Ігаравічам са згоды Сьвятаполка, якія паланілі і асьляпілі Васільку Расьціславіча, каб адабраць ягоныя ўладаньні. Гэты ўчынак выклікаў абурэньне астатніх князёў, і дзеля залагоджваньня канфлікту спатрэбіўся новы сход, які адбыўся 10 жніўня 1100 року ва Ўветычах(ru). У выніку князі здолелі дабіцца замірэньня і дамагчыся важнага пералому ў барацьбе з палавецкімі набегамі.

У 1103 року аб’яднаныя дружыны Сьвятаполка Кіеўскага, Уладзімера Манамаха і іншых князёў у бітве пад Суценяй разграмілі орды качэўнікаў. Загінулі 20 палавецкіх ханаў. У 1111 року ў верхавінах Паўночнага Данцу Ўладзімер Манамах з хаўрусьнікамі нанёс полаўцам новую буйную паразу. У выніку наступальны парыў палавецкіх ханаў стаў сьцішвацца. Бакі ўсе часьцей будавалі свае стасункі на дагаворных пачатках, нярэдка змацоўваючы іх дынастычнымі шлюбамі.

  • Греков Б. Д., Киевская Русь, М., 1953;
  • Рыбаков Б. А., Первые века русской истории, М., 1964.