Лядовае пабоішча
Лядовае пабоішча | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Лядовае пабоішча. Мініяцюра сярэдзіны XVI стагоддзя. | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Ноўгарад, Уладзімер | Тэўтонскі ордэн, дацкія рыцары | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Аляксандар Неўскі, Андрэй Яраславіч | Андрэас фон Фэльфэн | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
15—17 тыс.чал.[1] | 10—12 тыс.чал.[1] | ||||||||
Страты | |||||||||
невядомыя | 400 забітыя, 50 узятыя ў палон | ||||||||
Лядо́вае пабо́ішча (па-нямецку: Schlacht auf dem Eise, па-расейску: Ледовое побоище, па-лацінску: Prœlium glaciale — «Лядовая бітва»), таксама бі́тва на Чудзкі́м во́зеры (ням. Schlacht auf dem Peipussee) — бітва наўгародцаў і ўладзімерцаў на чале з Аляксандрам Неўскім супраць рыцараў Лівонскага ордэна, якая адбылася 5 красавіка 1242 року на Чудзкім возеры. Назва «Лядовае пабоішча» паходзіць з таго факту, што бітва адбывалася на заледзянелым возеры.
У 1240 року, скарыстаўшыся аслабленьнем усходніх земляў наездамі татара-манголаў, крыжакі зладзілі чарговы крыжовы паход на паганцаў і славянаў. Тэўтонцы ўзялі Ізборск, разьбіўшы пскоўцаў, і аблажылі Пскоў, які быў узяты праз тыдзень.
У 1242 року Аляксандар Яраславіч з дапамогаю ўладзімерскага князя Андрэя адбіў Пскоў, а вырашальная бітва адбылася на Чудзкім возеры. Гэтая параза спыніла паходы крыжакоў на гэтыя землі на цэлае стагодзьдзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лядовае пабоішча // Лядовае пабоішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 419—420.