Лістапад
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
Лістапа́д — адзінаццаты месяц году ў грыгарыянскім каляндары. Мае 30 дзён. Апошні месяц каляндарнай восені ў Паўночным паўшар’і, вясны ў Паўднёвым.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва месяцу (паводле Брукнэра) паходзіць ад падаючага лісьця, што тыпова ў гэтую пару ў цэнтральнаэўрапейскім клімаце.
У выданьнях Францішка Скарыны падаецца народная назва грудень[1], яна ж згадваецца і ў «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «Наша Ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянты наябр, лістапад (наябр) і ўрэшце лістапад[3].
Лацінская назва November паходзіць ад слова novem — дзявяты, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся ад сакавіка, гэты месяц меў дзявяты парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныя студзень і люты, аднак ранейшая назва месяцу захавалася.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шторок лістапад пачынаецца ў адзін дзень тыдню зь лютым (акрамя высакосных) і сакавікок, а сканчаецца ў адзін дзень тыдню з жніўнем.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36.
- Аркадзь Жураўскі. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — 1967 Т. 2. — С. 138, 139.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3