Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Магадышу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магадышу
Магадышу
Першыя згадкі: ІХ стагодзьдзе
Краіна: Самалі
Акруга: Банаадыр
Плошча: 91 км²
Вышыня: 9 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 1 219 000 чал.
шчыльнасьць: 13 395,6 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 2°2′21″ пн. ш. 45°20′31″ у. д. / 2.03917° пн. ш. 45.34194° у. д. / 2.03917; 45.34194Каардынаты: 2°2′21″ пн. ш. 45°20′31″ у. д. / 2.03917° пн. ш. 45.34194° у. д. / 2.03917; 45.34194
Магадышу на мапе Самалі
Магадышу
Магадышу
Магадышу
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://bra.gov.so/

Магады́шу (мянушка: Ксамар; па-ангельску: Mogadishu) — сталіца Самалі і самы вялікі горад краіны, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Індыйскага акіяна. Колькасьць насельніцтва складае 1219 тыс. чалавек.

Горад быў заснаваны ў ІХ стагодзьдзі арабамі пад назвай Магдашу. У Сярэднявеччы горад стаў буйным гандлёвым цэнтрам, злучаў гандлёвыя шляхі паміж Партугаліяй і імаматам Маскату. У 1871 годзе горад быў заваяваны занзыбарскімі войскамі, але ў 1892 годзе Магадышу перайшоў пад кантроль Італіі. З 1960 году Магадышу — сталіца незалежнага Самалі. З 1991 году ў выніку грамадзянскай вайны горад некалькі разоў быў разбураны, у 1993 годзе амэрыканскія вайскоўцы ўдзельнічалі тут у «бітве за Магадышу», дзе страцілі 19 вайскоўцаў і 2 верталёты, а ААН была вымушана пакінуць Самалі.

У чэрвені 2006 году горад быў узяты пад кантроль ісламскімі фундамэнталістамі, але потым яны былі выбітыя ўрадавымі войскамі.