Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Маржа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Маржа (па-ангельску: margin ад франц. marge — поле старонкі, край) — тэрмін, ужывальны ў гандлёвай, біржавой, страхавой і банкаўскай практыцы для абазначэньня розьніцы паміж цэнамі тавараў, курсамі каштоўных папер, працэнтнай стаўкі, іншымі паказчыкамі.

  • Маржа — у агульнарынкавай тэрміналёгіі — розьніца паміж цаной і сабекоштам (аналяг паняцьця прыбытак). Можа быць выказаная як у абсалютных велічынях (напрыклад, беларускія рублі), так і ў працэнтах, як стаўленьне розьніцы паміж цаной і сабекоштам да кошту (у адрозьненьне ад гандлёвай нацэнкі, якая вылічаецца, як тая ж самая розьніца ў адносінах да сабекошту).
  • Маржа (у прафэсійным слэнгу маржа) — заклад, які забясьпечвае магчымасьць атрымаць у часовае карыстаньне крэдыт грашыма або таварамі, якія выкарыстоўваюцца для зьдзяйсьненьня сьпекуляцыйных біржавых зьдзелак пры маржынальным гандлі. Ад простага крэдыту маржынальны адрозьніваецца тым, што атрыманая сума ґрошай (ці кошт атрымліваецца тавару) звычайна перавышае памер закладу (маржы). Звычайная маржа (маржынальнае патрабаваньне) выяўляецца ў працэнтах (%), як стаўленьне сумы закладу да сумы зьдзелкі (напрыклад, 25%) або як суадносіны доляў (напрыклад, 1:4). У спрэд-бэцінгу маржа можа быць 3-5%, што дазваляе павялічыць як выйгрыш, так і пройгрыш.

Дэмпінгавая маржа — сума, на якую нармальны кошт перавышае экспартную цану.