Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Масьліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Масьліна
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
АтрадЯсноткакветныя
СямействаМасьлінавыя
Бінамінальная намэнклятура
Olea Карл Лінэй

Масьліна, таксама Лох, Джыда або Пшат — род дрэў і хмызьнякоў сямейства лохавых.

Распаўсюджаньне ў сьвеце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звыш 50 відаў, галоўным чынам пашыраных у Японіі, Кітаі й Эўропе. У Беларусі распаўсюджаныя лох вузкалісты, лох парасонавы, лох серабрысты і лох усходні.

Лохавыя лясы месьцяцца ў асноўным да рачных падолаў і стокаў рэк. Растуць у краінах Міжземнамор’я, Азіі і Паўночнай Амэрыкі. У горных раёнах падымаюцца да вышыні 2500 м.

Апісаньне выгляду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лістападныя або вечназялёныя хмызьнякі або дрэвы, часта калючыя.

Кветкі пазушныя, адзіночныя або ў пучках, двухполыя, маюць 4 тычынкі.

Плод — касьцянка з эліптычнай костачкай і салодкай мякацьцю.

Размнажэньне — насеньнем, каранёвымі атожылкамі і тронкамі.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 351. — 560 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.