Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Менскае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колішняя дзяржава
Менскае княства
лац. Mienskaje kniastva
1101 — 1413
Сталіца Менск
Афіцыйная рэлігія
Форма ўраду манархія
Папярэднік:
Полацкае княства

Менскае княства — удзельнае княства Полацкай зямлі, у басэйнах рэк Сьвіслачы, Друці, Бярэзіны. Існавала ў канцы XI[1] — пачатку XIV стагодзьдзяў. Сталіца — Менск.

У гістарычных крыніцах Менскае княства ўпершыню ўпамінаецца пад 1104 годам[2]. Першы князь менскі Глеб, сын Усяслава Полацкага, імкнуўся пашырыць межы дзяржавы за кошт суседніх зямель. У пачатку XII стагодзьдзя ў склад Менскага княства ўваходзілі Ворша і Копысь. Існуе меркаваньне, што менавіта Глеб збудаваў у гэтых местах умацаваньні[3]. Апроч таго, у залежнасьці ад Менску знаходзіўся Друцак.

Манэта НББ «Глеб Менскі»

Паміж сынамі Ўсяслава пачалося міжусобнае змаганьне, у якое ўмешваліся кіеўскія князі. У 1105 годзе[3] (паводле Іпацьеўскага летапісу — у 1104 годзе) на Менск напала аб’яднанае войска паўднёварускіх князёў, аднак паход ня меў посьпеху. У 1116 годзе Глеб Усяславіч захапіў частку зямлі дрыгавічоў, спаліў іх горад Слуцак і ўзяў людзей у палон. Гэтыя дзеяньні выклікалі незадаволеньне князя кіеўскага Ўладзімера Манамаха. На Менскае і Друцкае княства рушыла шматлікага войска, хаўрусьнікамі Кіева выступілі князі пераяслаўскі і смаленскі. Па двухмесячнай аблозе Менску Глеб Усяславіч скіраваў паслоў да Манамаха, які згадзіўся на перамовы. Князь менскі выйшаў з гораду з сваімі дзецьмі і дружыньнікамі да Манамаха і паабяцаў ва ўсім яго слухацца. Князь кіеўскі зрабіў Глебу настаўленьні, як ён мае сябе паводзіць і пакінуў яму Менск. Аднак ужо ў 1117 годзе князь менскі пачаў заваёўваць смаленскія і іншыя землі. Уладзімера паслаў на Менск войска на чале з сваім сынам Мсьціславам. Глеб трапіў у палон і памёр у Кіеве ў 1119 годзе. З гэтага часу да 1132 году Менскае княства знаходзілася пад уладай Кіева.

У 1146 годзе ў Менску пачаў княжыць сын Глеба, Расьціслаў Глебавіч. Расьціславу і яго наступнікам давялося весьці змаганьне супраць князёў друцкіх і віцебскіх. Па тым, як у 1164 годзе Валадар Глебавіч разьбіў з дапамогай літвы князя полацкага Рагвалода Барысавіча, ён ўмацаваў незалежнасьць Менскага княства ад Полацку. У 1249 годзе войскі княства непадалёк ад Менску разам зь літвой здолелі разьбіць татара-мангольскіх захопнікаў.

Пад 1326 годам[1] у складзе пасольства вялікага князя Гедзіміна ў Ноўгарад упамінаецца князь менскі Васіль. Гэта сьведчыць пра тое, што Менскае княства ўваходзіла ў палітычную сыстэту Вялікага Княства Літоўскага[1]. Пазьней у Менску сядзелі намесьнікі вялікіх князёў.

  1. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 289.
  2. ^ Загарульскі Э. Мінскае княства // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 164.
  3. ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 37.