Нэварская мова
Нэварская | |
नेपाल | |
[[Файл:NepalBhasa word in Ranjana&Prachalit script2.gif|]] | |
Ужываецца ў | Нэпал |
---|---|
Рэгіён | Паўднёвая Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | 860 тыс. (2011 год) |
Клясыфікацыя | сына-тыбэцкая сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Катманду |
Рэгулюецца | Акадэмія нэварскай мовы (1992 год) |
Статус: | 4 Адукацыйны[d][1] |
Пісьмо | дэванагары[d] і Ranjana[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | new |
ISO 639-3 | new |
Нэва́рская мо́ва — загрожаная мова сына-тыбэцкай сям’і, на якой размаўляюць нэварцы ў Катмандыйскай даліне Нэпалу.
Паводле перапісу насельніцтва 2011 году, налічвалася 860 тыс. носьбітаў мовы, зь іх 14 тыс. пражывала ў паўночнаіндыйскім штаце Сыкім. Ёсьць адной з 2 афіцыйных моваў Катманду. У XIV—XVIII стагодзьдзях была дзяржаўнай мовай Нэпалу. Зазнавала ўціск ад пачатку XX стагодзьдзя да скасаваньня манархіі ў 2008 годзе. За 40 гадоў з 1952 да 1991-га адсотак носьбітаў нэварскай мовы ў Катмандыйскай даліне скараціўся з 75% да 44%[2]. У выніку Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (Парыж, Францыя) залічыла яе да ліку загрожаных. Выкарыстоўваецца індыйскае пісьмо.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Камаль Мала. Акупацыя Катмандыйскай даліны і яе наступствы (анг.) = The Occupation of the Kathmandu Valley and its Fallout // Scribd. — 2014. — С. 3.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію нэварскай мовай |
Нэварская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |