Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Пратэстанцтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біблія Лютэра з друкарні Ганса Люфта
Дарэфармацыйныя рухі

Пратэста́нцтва, пратэстанты́зм (па-лацінску: protestans) — адзін з трох, нараўне з каталіцтвам і праваслаўем, галоўных кірункаў хрысьціянства, які ўяўляе сабой сукупнасьць шматлікіх і самастойных цэркваў і дэнамінацыяў, зьвязаных сваім паходжаньнем з Рэфармацыяй — шырокім антыкаталіцкім рухам XVI стагодзьдзя ў Эўропе. Для пратэстанцтва характэрна крайняя разнастайнасьць вонкавых формаў і практык ад царквы да царквы й ад дэнамінацыі да дэнамінацыі. Па гэтым чыньніку пратэстанцтва можна апісаць толькі ў агульных рысах.