Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Прэзыдэнт Мальты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Штандар Прэзыдэнта

Прэзыдэнт Мальты (па-мальтыйску: President ta' Malta, па-ангельску: President of Malta) — кіраўнік Рэспублікі Мальта, гарант Канстытуцыі.[1] Ён абіраецца Палатай Прадстаўнікоў Мальты тэрмінам на 5 год. Прэзыдэнт узначальвае выканаўчую ўладу, уваходзіць у склад Парлямэнту, назначае судзьдзяў. З 2009 Прэзыдэнт Мальты — лейбарыст Джордж Абэла.

Пасада была зацьверджаная 13 сьнежня 1974 году пасьля абвяшчэньня Мальты незалежнай рэспублікай. Апошні генэрал-губернатар, Энтані Мама, стаў першым прэзыдэнтам.

Дзейнасьць прэзыдэнта апісваецца ў частцы 5 Канстытуцыі. На пасаду можа быць абраны толькі грамадзянін Мальты, які ніколі ня быў судзьдзёй Вярхоўнага Суда або Прэзыдэнтам, або сябрам камісій, згаданых у артыкулах 109, 118 і 120.

     Беспартыйны

     Лейбарысцкая партыя

     Нацыяналістычная партыя

Партрэт Імя Пачатак праўленьня Канец праўленьня
1 Энтані Мама 13 сьнежня 1974 27 сьнежня 1976
2 Антон Буціджыч 27 сьнежня 1976 27 сьнежня 1981
- Альберт Хізлер 27 сьнежня 1981 15 лютага 1982
3 Агата Барбара 15 лютага 1982 15 лютага 1987
- Пол Швэрэб 15 лютага 1987 4 красавіка 1989
4 Чэнсу Табонэ 4 красавіка 1989 4 красавіка 1994
5 Уга Міфсуд Банічы 4 красавіка 1994 4 красавіка 1999
6 Гўіда дэ Марка 4 красавіка 1999 4 красавіка 2006
7 Эдвард Фэнэк Адамі 4 красавіка 2006 4 красавіка 2009
8 Джордж Абэла 4 красавіка 2009 4 красавіка 2014
9 Мары-Луіз Калейра Прэка 4 красавіка 2014 4 красавіка 2019
10 Джордж Вэла 4 красавіка 2019 4 красавіка 2024
11 Мірыям Дэбона 4 красавіка 2024
  1. ^ Дадатак 2 Канстытуцыі Мальты