Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Разлад асобы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Разла́д асо́бы (псыхапатыя; грэц. ψυχή + πάθος — душа + пакута) — хваравіты стан душэўнай дзейнасьці чалавека. Адхіленьні характару, якія вызначаюць душэўнае аблічча асобы, выяўляюцца зь дзяцінства, яскрава выражаюцца ў падлеткаў і захоўваюцца праз усё жыцьцё. Праяўляецца няўзгодненасьцю пачуцьцёва-валявых уласьцівасьцяў асобы (празьмерная раздражняльнасьць, замкнёнасьць і самазасяроджанасьць), парушэньнем прыстасавальнасьці да навакольнага асяродзьдзя пры адносным захаваньні разважнасьці.

Віды:

  1. гістэрычны,
  2. узбудлівы,
  3. шызоідны[1],
  4. дыссацыяльны.

Паводле зьвестак Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, псыхічныя разлады можна вызначыць толькі на падставе таго, як чалавек думае, успрымае зьмены, адчувае і дзейнічае[2]. На дзеянні чалавека ўплывае дасканаласць мозгу, таму мы можам у пэўнай ступені сцвярджаць, што нервовая сістэма і мозг звязаны з псіхічнымі захворваннямі.

  1. ^ Уладзімер Кульчыцкі. Псіхапатыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — Т. 13. — С. 104. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  2. ^ https://web.archive.org/web/20230803081207/https://essayswriters.com/essays/Review/mental-disorder.html