Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Раміз Алія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раміз Алія
па-альбанску: Ramiz Alia
30 красавіка 1991 — 9 красавіка 1992
Папярэднік Haxhi Lleshi[d]
Наступнік Салі Бэрыша[d]
13 красавіка 1985 — 4 траўня 1991
Папярэднік Энвэр Ходжа
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 кастрычніка 1925(1925-10-18)[1][2][3][…]
Памёр: 7 кастрычніка 2011(2011-10-07)[4][1][2][…] (85 гадоў)
Партыя:
Выява аўтографу

Раміз Алія (па-альбанску: Ramiz Alia; 18 кастрычніка 1925, Шкодэр7 кастрычніка 2011, Тырана) — альбанскі камуністычны палітык і дзяржаўны дзеяч, пераемнік Энвера Ходжы. Першы сакратар ЦК кіруючай кампартыі з 1985 па 1991 год. У 1991—1992 гадах — прэзыдэнт Альбаніі. Беспасьпяхова спрабаваў ўзначаліць працэс альбанскіх рэформаў. Пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму двойчы прыцягваўся да судовай адказнасьці. Быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня. Вызвалены пасьля ьмены ўлады ў 1997 годзе.

Апошняе пятнаццаць год Раміз Алія жыў адасоблена паміж Тыранам і Дубаем. Незадоўга да скону ён выдаў аўтабіяграфію Jeta ImeМаё жыццё, якая, апроч іншага, утрымлівае прабачэньне ў альбанская народу за жорсткасьці клясавай барацьбы[6].

Раміз Алія прызнаваў «памылкамі партыі» масавыя рэпрэсіі, татальнае адзяржаўленьне эканомікі, асабліва калектывізацыю сельскай гаспадаркі, забарону рэлігіі і разрыў з Кітаем. У той жа час ён настойваў на неабходнасьці жорсткага палітычнага рэжыму і самаізаляцыі Альбаніі ў часы Энвэра Хаджы[7]. Інакш, паводле яго словаў, краіна страціла б незалежнасьць — Ёсіп Броз Ціта "ператварыў бы Альбанію ў сёмую югаслаўскую рэспубліку»[8].

Памёр Раміз Алія ва ўзросьце 85 гадоў.