Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Робін Ўільямз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робін Ўільямз
Robin Williams
Дата нараджэньня 21 ліпеня 1951
Месца нараджэньня Чыкага, ЗША
Дата сьмерці 11 жніўня 2014 (63 гады)
Месца сьмерці Пэрэдайз Кэй, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці павешаньне[d][1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінапрадусар
Навуковая сфэра акторства[d][3] і дубляваньне[d][3]
Гады дзейнасьці 1977—2014
Сябра ў SAG-AFTRA[d] і Гільдыія кінаактораў ЗША[d]
Бацька Робэрт Ўільямз[d]
Маці Лора Маклорын[d]
Дзеці Закары Ўільямз[d], Зэлда Ўільямз[d][4] і Кодзі Ўіяльямз[d]
Узнагароды
прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы фільм — камэдыя альбо м’юзыкал прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (1998) прэмія «Грэмі» за найлепшы камэдыйны альбом[d] (1988) прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1990) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1992) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1988) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] (1997) кінапрэмія MTV за найлепшую камэдыйную ролю[d] (1993) кінапрэмія MTV за найлепшую камэдыйную ролю[d] (1994) прэмія «Грэмі» за найлепшы камэдыйны альбом[d] (1989) прэмія «Эмі» за найлепшы выступ ў вар’етэ альбо музычнай праграме[d] (1987) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] (1997) прэмія «Залаты Глёбус» імя Сэсыля Дэ Міля[d] (2005) Легенды Дыснэю[d] (2009) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1979) прэмія «Эмі» за найлепшы выступ ў вар’етэ альбо музычнай праграме[d] (1988) прэмія «Грэмі» за найлепшы камэдыйны альбом[d] (2003) прэмія «Грэмі» за найлепшы музычны альбом для дзяцей[d] (1989) прэмія «Грэмі» за найлепшы камэдыйны альбом[d] (1980) прэмія «Сатурн» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (1993) прэмія «Сатурн» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2003) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
IMDb ID nm0000245
Сайт robinwilliams.com (анг.)

Робін Ўільямз (па-ангельску: Robin Williams; 21 ліпеня 1951, Чыкага, ЗША — 11 жніўня 2014, Пэрэдайз Кэй, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор і прадусар, ляўрэат прэміі «Залаты глёбус» і «Оскар» у 1997 годзе.

Ўільямз нарадзіўся 21 ліпеня 1951 году ў Чыкага. Бацька, Робэрт Фіцджэральд Ўільямз быў адным з кіраўнікоў кампаніі Ford Motors, маці Лоры Ўільямз — былая мадэль. Пасьля заканчэньня школы паступіў у Клерманцкі коледж, дзе вывучаў паліталёгію. Затым паступіў у Джуліярдзкую школу драмы, у якой навучаўся драматычнаму мастацтву.

Зь сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў здымацца ў камэдыйных тэлесэрыялах. У кіно зьявіўся ў 1977 годзе. Пасьля некалькіх эпізадычных роляў Ўільямз зьняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Папай» (1980) Робэрта Олтмэна. Гэты і некалькі наступных фільмаў былі няўдалымі. У 1987 годзе Ўільямз сыграў ролю ды-джэя ў карціне Бары Левінсана «Дабрыдзень, Віетнам», дзякуючы якой атрымаў вядомасьць і намінацыю на «Оскар».

У 1991 годзе Ўільямз агучваў джына ў дыснэеўскім мультфільме «Аладын». Многія свае ролі Ўільямз сыграў у камэдыях. Дзьве намінацыі на «Оскар» яму прынесла роля настаўніка ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і роля вар’ята ў «Кароль-рыбак» (1991).

У 1997 годзе ён стаў уладальнікам «Оскара» як найлепшы актор другога пляну за ролю псыхоляга ў фільме «Разумнік Ўіл Гантынг». У 1999 годзе Ўільямз зьняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Двухсотгадовы чалавек», пастаўленым паводле твора Айзэка Азімава. У ім ён сыграў робата, які марыў стаць чалавекам.

Меў хваробу Паркінсона на раньняй стадыі[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]