Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Саадзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абу Мухамад Мусьлім ад-Дзін ібн Абд Алах Саадзі Шыразі
па-пэрсыдзку: ابومحمد مُصلِح‌الدین بن عَبدُالله سعدی شیرازی
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мусьліхадын ібн Абдала ібн Мушрыфрадын
Псэўданімы Саадзі
Нарадзіўся каля 1181 году
Шыраз
Памёр 1291 год
Шыраз
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія, літаратура
Кірунак ісламскі містыцызм, этыка
Жанр газэль
Мова пэрсыдзкая мова[1] і арабская мова[2][3]

Абу Мухамад Мусьлім ад-Дын ібн Абд Алах Саадзі Шыразі (па-пэрсыдзку: ابومحمد مُصلِح‌الدین بن عَبدُالله سعدی شیرازی‎; каля 1181-1291) — пэрсыдзкі паэт-мараліст, прадстаўнік практычнага, жыцьцёвага суфізму.

Жыцьцё Саадзі падзяляюць на тры пэрыяды: школьны (1205—1226), падарожны (1226-1256) і шэйхаўскі (1256—1291). Мянушка «Саадзі» паходзіць ад імя атабэка Фарса Саадзі ібн Зангі, якому служыў яшчэ бацька паэта, які памёр даволі рана, і які прыняў удзел у выхаваньні Мусьліма ад-Дына. Пад апекай Саадзі ібн Зангі Мусьлім ад-Дын паступіў у мэдрэсэ Нізамія ў Багдадзе. Навучаўся ў суфійскіх шэйхаў і імкнуўся прасякнуцца іхнымі аскетычнымі ідэаламі. Аднак вершы, напісаныя Саадзі ў той час, дыхаюць юнацкай любоўю да жыцьця й ягоных радасьцяў; і сам ён у старасьці прызнаваўся, што ўсе перакананьні шэйха Абул-Фараджа Джузіі не маглі яго вылечыць ад любові да музыкі. Нашэсьце манголаў на Іран й зрыньваньне Саадзі ібн Зангі ў 1226 годзе прымусіла Саадзі зьбегчы, і на працягу 30 гадоў лёс, поўны ўсякіх выпрабаваньняў, бесьперапынна кідаў яго то ў адзін, то ў іншы канец мусульманскага сьвету. У Індыі, у Сумэнаце, для захаваньня свайго жыцьця Саадзі прытворна прыняў веру зараастрызму й потым зьбег, забіўшы каменем вартавога жраца. У Мэцы, большай часткай пешшу, Саадзі пабываў 14 разоў. Дзякуючы бліскучым ведам клясычнай арабскай мовы ён стаў прапаведнікам ў Дамаску й Баальбэку, але пачаў стамляцца сьветам і адасобіўся ў пустэльні пад Ерусалімам. Тутака ён трапіў у палон да крыжакоў, якія перавезьлі яго на сырыйскае ўзьбярэжжа, у Трыпалі, і прымусілі там рыць акопы для крэпасьці. Яго за 10 чырвонцаў выкупіў адзін знаёмы багацей з Алепа, прывёз да сябе й ажаніў з сваёй нягеглай і сварлівай дачкой. Ратуючыся ад невыноснага сямейнага жыцьця, Саадзі зьбег у Паўночную Афрыку. Пасьля ён апынуўся ў родным Шыразе (1256) і пад заступніцтвам Абу-Бэкра, сына нябожчыка Саадзі, пражыў у Падгародным манастыры да канца свайго жыцьця.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Encyclopædia Iranica (анг.) / N. Sims-Williams, A. Ashraf, H. Borjian, M. AshtianyUSA: Columbia University, 1982. — ISSN 2330-4804
  3. ^ http://www.teheran.ir/spip.php?article702#gsc.tab=0