Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Садружнасьць незалежных дзяржаваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′47″ пн. ш. 27°33′25″ у. д. / 53.89639° пн. ш. 27.55694° у. д. / 53.89639; 27.55694

Садружнасьць незалежных дзяржаваў
Сьцяг СНД
Сьцяг
Дзяржавы-ўдзельніцы СНД

     Дзяржавы-ўдзельніцы

     Былыя ўдзельніцы

Абрэвіятура СНД
Папярэднік СССР
Дата ўтварэньня 21 сьнежня 1991 (32 гады таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Мэта абарона этнакультурнай самабытнасьці[1]
Штаб-кватэра Менск, Ленінскі раён, вул. Кірава, д. 17[2]
Месцазнаходжаньне Беларусь
Сяброўства 10 дзяржаваў (2021 год)[3]
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Рады кіраўнікоў дзяржаваў Аляксандар Лукашэнка
Старшыня Рады кіраўнікоў урадаў Раман Галоўчанка
Старшыня Рады міністраў замежных справаў Уладзімер Макей[4]
Старшыня Выканаўчага камітэту Сяргей Лебедзеў
Асноўныя асобы Ігар Петрышэнка, Валянціна Мацьвіенка[4]
Кіроўны орган Рада кіраўнікоў дзяржаваў
Сайт e-cis.info

Садру́жнасьць незале́жных дзяржа́ваў — міждзяржаўнае аб’яднаньне большасьці былых саюзных рэспублік СССР, заснаванае ў сьнежні 1991 году ў Менску (Беларусь).

На 2021 год налічвала 10 дзяржаваў-удзельніцаў. У СНД было 84 органы, зь якіх 66 былі галіновымі[5]. У Маскве (Расея) дзейнічала прадстаўніцтва Выканаўчага камітэту СНД[6].

  • Рада кіраўнікоў дзяржаваў. Зьбіралася двойчы на год, як правіла, у Менску. Прымала рашэньні кансэнсусам. Кіраўнікі дзяржаваў старшынявалі па чарзе ў парадку расейскай азбукі паводле назваў дзяржаваў. Прымала асацыяваных сябраў. Прымала рашэньні аб сумесных выкарыстаньні ўзброеных сілаў. Прызначала старшыню Выканаўчага камітэту і яго намесьнікаў на 3 гады. Зацьвярджала каштарыс.
  • Рада кіраўнікоў урадаў. Зьбіралася 4 разы на год, як правіла, у Менску. Прымала рашэньні кансэнсусам. Кіраўнікі ўрадаў старшынявалі па чарзе ў парадку расейскай азбукі паводле назваў дзяржаваў. Узгадняла грамадзка-гаспадарчую супрацу ведамстваў.
  • Рада міністраў замежных справаў. Узгадняла замежную дзейнасьць, у тым ліку у міжнародных арганізацыях.
  • Рада пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў. Складалася з 2 прадстаўнікоў ад кожнай дзяржавы. Зьбіралася ў Менску. Ладзіла нарады адмыслоўцаў і прадстаўнікоў для падрыхтоўкі дакумэнтаў да паседжаньняў Радаў кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. Уносіла прапановы аб гаспадарчай супрацы[7].
  • Выканаўчы камітэт. Месьціўся ў Менску. Складаўся са старшыні, яго намесьнікаў і дэпартамэнтаў. Штоквартал даносіў урадам пра выдаткі каштарысу, які распрацоўваў і за выкананьнем якога наглядаў, а таксама пра выкананьне дамоваў. Апавяшчаў Раду кіраўнікоў дзяржаваў аб прапановах галіновых органаў. Утвараў накіды павесткі дня для Радаў кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, а таксама для Рады МЗС на падставе прапановаў дзяржаваў і органаў СНД[8].
  • Эканамічны суд. Месьціўся ў Менску. Тлумачыў умовы гаспадарчых Пагадненьняў.
  • Міжпарлямэнцкая асамблея. Месьціўся ў Санкт-Пецярбургу (Расея). Складаўся з парлямэнцкіх дэлегацыяў. Распрацоўваў прапановы аб сумеснай дзейнасьці[7].
ГУАМ (арганізацыя)ГрузіяАзэрбайджанУкраінаМалдоваТаджыкістанТуркмэністанАрганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецыЭўразійскі эканамічны зьвязУзбэкістанКыргыстанКазахстанАрмэніяСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіБеларусьРасеяСадружнасьць незалежных дзяржаваўПецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлюБалтыйская асамблеяЛетуваЛатвіяЭстоніяСупольнасьць непрызнаных дзяржаваўПрыднястроўеАбхазіяПаўднёвая Асэтыя
Дыяграма Ойлера з дачыненьнямі між рознымі наднацыянальнымі ўтварэньнямі на постсавецкай прасторыпар

Дзяржавы-ўдзельніцы:

  1. Азэрбайджанская Рэспубліка
  2. Рэспубліка Армэнія
  3. Рэспубліка Беларусь
  4. Рэспубліка Казахстан
  5. Кыргыская Рэспубліка
  6. Рэспубліка Малдова: Малдова канчаткова ратыфікавала Статут СНД 27 чэрвеня 1994 году, афіцыйна стаўшы, такім чынам, паўнапраўным чальцом арганізацыі[9].
  7. Расейская Фэдэрацыя
  8. Рэспубліка Таджыкістан
  9. Туркмэністан: на казанскім саміце СНД, які адбыўся 26 жніўня 2005 году, Туркмэністан заявіў аб тым, што будзе ўдзельнічаць у арганізацыі ў якасьці «асацыяванага чальца».
  10. Рэспубліка Ўзбэкістан

У сьнежні 1991 году спыніў сваё існаваньне Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, і на палітычнай арэне зьявілася новае міжнароднае аб’яднаньне — Садружнасьць незалежных дзяржаваў (СНД).

Распад СССР стаў вынікам узьдзеяньня шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных абставінаў. Дэзінтэграцыйныя працэсы пачаліся ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне 1980-х гадоў. У гэты пэрыяд у краіне пачаў адчувацца палітычны і эканамічны крызіс. Кіраўніцтвам СССР была зроблена спроба эканамічных рэформаў, якія павінны былі забясьпечыць пераход да рынку, але дзеяньні рэфарматараў былі не былі пасьялдоўнымі і да канца распрацаванымі. Старая эканамічная сыстэма зьведала сур’ёзны ўдар, а новая гэтак і не была створана. Усё гэта прывяло да інфляцыі, дэфіцытнай стала ўся прадукцыя лёгкай прамысловасьці і прадукты харчаваньня. У краіне рос стачакавы рух. Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і цэнтральны ўрад, які яўна не спраўляўся з задачай пераадоленьня эканамічнага спаду і рэфармаваньня эканомікі, з кожным годам страчвалі аўтарытэт як у народу, гэтак і ў кіраўніцтва саюзных рэспублік.

У 1990 годзе быў адменены 6-ы артыкул Канстытуцыі СССР, у якім агаворвалася «кіроўная роля КПСС». Да гэтага часу ўжо адбывалася фармаваньне палітычных партыяў шырокага спэктру. Многія партыі, створаныя ў рэспубліках, выступалі з нацыяналістычных пазыцыяў, заклікалі да выхаду са складу СССР. Праявіўся крызіс нацыянальна-дзяржаўнага ўладкаваньня СССР. Аказалася, што ў краіне ёсьць нямала этнічных канфліктаў сярод якіх, напрыклад, грузіна-абхаскі, армяна-азэрбайджанскі. У абстаноўцы галоснасьці гэтыя канфлікты аказаліся на паверхні. У шэрагу рэспублік абвастрыліся адносіны паміж тытульнымі нацыямі і расейцамі, але ў кіраўніцтва краіны не было праграмы вырашэньня нацыянальных праблемаў, уменьня своечасова і эфэктыўна рэагаваць на абвастрэньне этнічных канфліктаў. Спробы вырашыць праблему з дапамогай войскаў не прывялі да станоўчых вынікаў.

Першы крок у напрамку да незалежнасьці зрабілі прыбалтыйскія рэспублікі — Летува, Латвія, Эстонія. Яны разьлічвалі на тое, што па-за СССР ім удасца дасягнуць большых посьпехаў. У сакавіку 1990 году Вярхоўны Савет Летцвы аб’явіў аб узнаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэту.

Кіраўніцтва СССР імкнулася захаваць непарушнасьць краіны. З гэтай мэтай у красавіку 1990 году быў прыняты закон «Аб разьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб’ектамі фэдэрацыі». Рэспублікам прадастаўляліся больш шырокія магчымасьці ажыцьцяўляць адзін з адным эканамічнае супрацоўніцтва, уступаць у адносіны зь іншымі дзяржавамі, прымаць удзел у працы міжнародных арганізацыяў пры захаваньні пэўнай ступені кантролю з боку саюзнага цэнтру. Гэты заканадаўчы акт захоўваў адзінства СССР і стрымліваў выхад са складу самастойных рэспублік. Аднак у рэальнасьці падзеі сталі разьвівацца па-іншаму.

У чэрвені — ліпені 1990 гадоў дзяржаўны сувэрэнітэт абвесьцілі Расея і Ўкраіна. Пачатак палітычнай самастойнасьці Беларусі быў пакладзены 27 ліпеня 1990 году. У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. У ёй абвяшчалася вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і ейных законаў.

Ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу 19—21 жніўня 1991 ў Маскве група найвышэйшых дзяржаўных і палітычных кіраўнікоў зрабіла спробу спыніць перабудову шляхам увядзеньня надзвычайнага становішча ў краіне. Аднак іхныя дзеяньні былі нэўтралізаваны прыхільнікамі новага курсу. Жнівеньскія падзеі садзейнічалі рэзкаму паскарэньню палітычных працэсаў і зьмяненьню палітычных сіл у краіне. Стала пытаньне аб самім існаваньні СССР.

8 сьнежня 1991 году кіраўнікі Расеі Барыс Ельцын, Украіны Леанід Краўчук і Беларусі Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў рэзыдэнцыі Віскулі ў Белавескай пушчы пагадненьне аб дэнансацыі дамовы аб стварэньні Саюза ССР ад 1922 году і аб стварэньні Садружнасьці незалежных дзяржаваў, якая павінна была стаць прынцыпова іншай у параўнаньні з Савецкім Саюзам аб’яднаньнем рэспублік. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненьне аб cтварэньні СНД 10 сьнежня 1991 году. Кіраўнікі іншых рэспублік СССР, акрамя Латвіі, Летувы, Эстоніі і Грузіі, выказалі жаданьне, каб іхныя дзяржавы сталі раўнапраўнымі чальцамі-заснавальнікамі СНД.

СНД была заснавана кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР шляхам падпісаньня 8 сьнежня 1991 году ў Віскулях пад Берасьцем (Беларусь) Дамовы аб стварэньні Садружнасьці незалежных дзяржаваў (вядома ў СМІ як Белавескія дамовы).

21 сьнежня 1991 году да Дамовы далучыліся Азэрбайджан, Армэнія, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан, якія падпісалі сумесна зь Беларусьсю, Расеяй і Ўкраінай у Алматы Дэклярацыю аб мэтах і прынцыпах СНД.

Да ратыфікацыі парлямэнтамі сапраўднага чалецтва Азэрбайджан (да верасьня 1993) і Малдова (да красавіка 1994) былі асацыяванымі чальцамі СНД.

У кастрычніку 1993 году сапраўдным чальцом СНД стала Грузія. 12 жніўня 2008 году прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў аб выхадзе краіны з СНД[10]. Паводле Статуту СНД (артыкул 9 разьдзелу I) дзяржава-чалец мае права выйсьці з Садружнасьці. Аб такім намеры яна апавяшчае пісьмова дэпазытара сучаснага Статуту за 12 месяцаў да выхаду. Пры гэтым абавязкі, узьніклыя ў пэрыяд удзелу ў сучасным Статуце, зьвязваюць адпаведныя дзяржавы да іх поўнага выкананьня[11]. 14 жніўня 2008 году парлямэнт Грузіі аднагалосна прагаласаў за выхад са складу СНД.[12] 9 кастрычніка 2008 году заяўка Грузіі аб выхадзе з СНД задаволеная[13]. 18 жніўня 2009 году Грузія афіцыйна пакінула СНД.

У жніўні 2005 году Туркмэністан выйшаў з сапраўдных чальцоў СНД і атрымаў статус асацыяванага чальца-назіральніка.

Украіна, як і Туркмэністан, не ратыфікавалі Статут СНД. Гэта азначае, што фармальна яны чальцамі Садружнасьці не зьяўляюцца, хоць пры гэтым Украіна заставалася адной зь дзяржаваў-заснавальнікаў і ўдзельнікам СНД[14]. 13 жніўня 2008 году Ўкраіна пацьвердзіла той факт, што не зьяўляецца чальцом СНД[15]. У траўні 2018 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ пра канчатковае прыпыненьне ўдзелу Ўкраіны ў статутных органах СНД[16].

У сакавіку 1996 году Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі прыняла пастанову пра дэнансацыю Белавескіх дамоваў, аднак фактычна гэтае рашэньне наступстваў ня мела.

У шэрагу структур СНД (каардынацыйныя камітэты апаратаў прэзыдэнтаў, па статыстыцы, чыгунках і інш.) у якасьці назіральніка ўдзельнічае Манголія.

У розныя гады заяўлялі аб сваім намеры ўвайсьці ў СНД улады шэрагу непрызнаных самаабвешчаных дзяржаўных утварэньняў, аўтаномных рэгіёнаў, а таксама самастойных дзяржаваў. Такія дэклярацыі, аднак, дагэтуль ня мелі працягу ў выглядзе практычных крокаў. Заявы самаабвешчаных дзяржаўных утварэньняў, па ўсёй верагоднасьці, варта разглядаць як элемэнт змаганьня за атрыманьне самастойнасьці, паколькі аб рэальнай магчымасьці ажыцьцяўленьня такога кроку казаць не даводзіцца. Паводле Статуту СНД, для прыняцьця новага чальца гэтай арганізацыі з самастойным статусам патрабуецца згода ўжо існых удзельнікаў, што фактычна азначала б заахвочваньне сэпаратызму на тэрыторыі дзяржаваў-партнэраў і магло прывесьці да непрадказальных наступстваў.

Дэкляравалі жаданьне далучыцца да СНД:

Насельніцтва краінаў СНД на пачатак 2006 году склала 280 млн чалавек.

  1. ^ Пагадненьне аб стварэньні Садружнасьці незалежных дзяржаваў (8 сьнежня 1991 г., артыкул 3) (рас.) // Выканаўчы камітэт СНД, 2021 г. Праверана 28 траўня 2021 г.
  2. ^ Інфармацыя пра Выканаўчы камітэт СНД (рас.) // Інтэрнэт-партал Садружнасьці незалежных дзяржаваў, 2021 г. Праверана 28 траўня 2021 г.
  3. ^ Прадстаўніцтвы дзяржаваў-удзельніц СНД (рас.) // Інтэрнэт-партал Садружнасьці незалежных дзяржаваў, 2021 г. Праверана 28 траўня 2021 г.
  4. ^ а б Зьвесткі пра органы Садружнасьці незалежных дзяржаваў (рас.) // Выканаўчы камітэт СНД, 2021 г. Праверана 28 траўня 2021 г.
  5. ^ Інфармацыя пра органы Садружнасьці незалежных дзяржаваў (рас.) // Выканаўчы камітэт СНД, 2021 г. Праверана 28 траўня 2021 г.
  6. ^ Пра Выканаўчы камітэт Садружнасьці незалежных дзяржаваў (рас.) // Выканаўчы камітэт СНД, 2021 г. Праверана 28 траўня 2021 г.
  7. ^ а б Статут Садружнасьці незалежных дзяржаваў (22 студзеня 1993 г., Менск) (рас.) // Выканаўчы камітэт СНД, 2021 г. Праверана 28 траўня 2021 г.
  8. ^ Пратакол аб зацьвярджэньні Палажэньня аб Выканаўчым камітэце Садружнасьці незалежных дзяржаваў (21 чэрвеня 2000 г., Масква) (рас.) // Выканаўчы камітэт СНД, 2021 г. Праверана 28 траўня 2021 г.
  9. ^ Сведения о ратификации документов, принятых в рамках СНГ в 1991—2008 годах (.doc) (рас.)
  10. ^ М.Саакашвілі: Грузія выходзіць з СНД(недаступная спасылка)
  11. ^ Устав Содружества Независимых Государств (рас.)
  12. ^ Парламент Грузии одобрил выход из СНГ(недаступная спасылка) (рас.)
  13. ^ http://www.charter97.org/be/news/2008/10/9/10966/
  14. ^ МИД РФ: СОДРУЖЕСТВО НЕЗАВИСИМЫХ ГОСУДАРСТВ (справочная информация) (рас.)
  15. ^ Украина не считает себя членом СНГ (рас.)
  16. ^ Президент підписав Указ про остаточне припинення участі України у статутних органах СНД // president.gov.ua
  17. ^ Афганистан вступит в СНГ  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]