Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Сацыялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сацыялёгія
Навука
Зьвесткі
Падкляса ад грамадзкія навукі[d]
Тэма функцыянаваньне й зьмены грамадзтва
Вывучаецца ў гісторыя сацыялёгіі[d], сацыялёгія сацыялёгіі[d] і філязофія сацыялёгіі[d]
Прадмет вывучэньня грамадзтва, стаць, групавое дзеяньне[d], адукацыя, праца, сацыяльная кляса[d], сацыяльны канфлікт[d] і структура[d]
Гісторыя гісторыя сацыялёгіі[d] і летапіс грамадазнаўства[d]
Сацыялёгія ў Вікісховішчы

Сацыялёгія (ад лац. societsa — „грамадзтва“ й стар.-грэц. λóγος — „навука“[1]), таксама грамадазна́ўства — навука, якая сыстэматычна дасьледуе функцыянаваньне й зьмены грамадзтва, сацыяльныя законы, працэсы й структуры, якія яднаюць ці падзяляюць людзей, ствараюць сувязі паміж людзьмі альбо ёсьць іхняя праява, а таксама працэс іхніх зьменаў.

Асноўная мэта сацыялёгіі — аналіз структуры сацыяльных адносін у тым выглядзе, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяньня. Мэтадалягічна сацыялёгія ў значнай ступені базуецца на эмпірычных дасьледаваньнях. Сацыялёгію адносяць да грамадзкіх альбо гуманітарных навук.

Сацыёлягі дасьледуюць таксама адзінкі ў складзе сацыяльных групаў, чалавечыя стасункі (напрыклад, сям’я, супольнасьці, таварыствы, задзіночаньні й г. д.). Чалавечыя стасункі ў разуменьні сацыяльнае дынамікі могуць аб’ядноўваць людзей праз утварэньне сацыяльных групаў, установаў ці нават цэлых грамадзтваў, альбо падзяляць праз грамадзкія падзелы.

Ужо ў старажытнасьці на высокім узроўні існавала грамадзкая думка. На эўрапейскім культурным абшары філёзафам, якога можна назваць першым сацыёлягам, быў Плятон. Грамадзкая думка ў той ці іншай форме існавала й да яго й мела сваё разьвіцьцё пасьля. Першым мысьляром, які запрапанаваў назву сацыялёгія быў Аўгуст Конт. Аб’ектам дасьледаваньня сацыялёгіі ёсьць супольнасьць. Адзінкі цікавяць сацыёляга толькі ў працэсе іхніх зьнешніх стасункаў паміж сабой.

Сыстэматызаваны выклад прадмета, задач і праблематыкі сацыялёгіі ажыцьцявіў Г. Спэнсэр, які стварыў канцэпцыю сацыяльных інстытутаў як мэханізмаў самаарґанізацыі сумеснага жыцьця людзей.

Канцэпцыя сацыялягізму найбольш поўна адлюстравана ў працах Э. Дзюркгейма, які вызначаў прадмет сацыялёгіі як сацыяльныя факты, што існуюць па-за індывідам і ў адносінах да яго валодаюць прымусовай сілай.

Імкненьне знайсьці абʼектыўныя заканамернасьці сацыяльных зьяў абумовіла неабходнасьць выкарыстаньня ў сацыялёгіі статыстыкі. М. Вэбэр вызначаў сацыялёгію як навуку, якая вывучае дзеяньне сацыяльнае, пры ўмове субʼектыўнай матывацыі індывіда або групы. Паводле Вэбэра, асэнсаванае мэтарацыянальнае дзеяньне — той ідэальны тып, узор сацыяльнага дзеяньня, зь якім суадносяцца іншыя тыпы.

П. А. Сарокін разьвіў вучэньне пра „інтэгральную“ сацыялёгію і вылучыў 4 яе разьдзелы: агульнае вучэньне пра грамадзтва, вывучэньне сацыяльных заканамернасьцяў яго разьвіцьця, вывучэньне асноўных тэндэнцыяў у разьвіцьці грамадзтва і грамадзкіх інстытутаў, сацыяльная палітыка, задача якой — пошук сродкаў паляпшэньня грамадзкага жыцьця.

Працэс фармаваньня сацыялёгіі адзначаны пераходам ад гісторыка-эвалюцыйнага да структурна-аналітычнага падыходу, тэарэтычныя пабудовы якога цесна зьвязаны з эмпірычнымі дасьледаваньнямі. У межах агульнай праблематыкі фармаваліся розныя тэарэтычныя арыентацыі ў адпаведнасьці з пануючымі ў пэўны пэрыяд філязофскімі плынямі. Так, „сацыялягізм“ Дзюркгейма, які прапанаваў разглядаць факты „як рэчы“, парадзіў лінію пазытывісцкага абʼектывізму. „Разумеючая“ сацыялёгія Вэбэра (імкненьне расшыфраваць унутраны сэнс сацыяльных дзеяньняў) абапіралася на ідэі неакантыянства і філязофіі жыцьця. У 1950-х гадах у сацыялёгіі існавала некалькі тэарэтычных арыентацыяў, самая ўплывовая зь іх — структурны функцыяналізм (Т. Парсанс, Р. К. Мэртан), які ставіў на першы плян прынцып цэласнасьці і інтэграцыі сыстэмы і тлумачыў прыватныя зьявы тымі функцыямі, якія яны выконваюць у межах гэтага цэлага.

Паўстаньне сацыялёгіі ў сучасным выглядзе было спрычыненае грамадзкімі зьменамі зьвязанымі з індустрыялізацыяй канца XIX стагодзьдзя, у выніку якіх утварылася новае прамысловае грамадзтва. Зараз адбываецца паўставаньне новых постіндустрыяльных, ці інфармацыйных, грамадзтваў.

  • Гідэнс Э. Сацыялогія. Кароткія і крытычныя ўводзіны: Пер. з анг. мовы / Гідэнс Энтані. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 120 с. — ISBN 985-458-086-5
  • Ігнатовіч П. Р. Сацыялогія. Вучэб. дапам. — Мн.: Бел. дзярж. ўн-т культуры і мастацтваў, 2001. — 261 с — ISBN 985-6579-38-4
  • Сацыялогія Сакалова Г. М. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 214—215.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]