Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Уладзімер Каткоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Каткоўскі

лац. Uładzimier Katkoŭski
Род дзейнасьці блогер, інтэрнэт-актывіст
Дата нараджэньня 19 чэрвеня 1976
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 25 траўня 2007 (30 гадоў)
Месца сьмерці Прага, Чэхія
Прычына сьмерці дарожны інцыдэнт[d]
Месца пахаваньня
  • Пятроўшчына[d]
Занятак блогер, грамадзкі дзяяч, вікіпэдыст, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, журналіст
Сайт br23.net

Уладзімер Леанідавіч Каткоўскі (19 чэрвеня 1976, Менск — 25 траўня 2007, Прага) — беларускі блогер і дзяяч інтэрнэту.

Нарадзіўся ў Менску, тамсама скончыў школу. У 1993 годзе зьехаў у ЗША паводле праграмы адукацыйнага абмену «Акт у падтрымку свабоды».

Скончыў Амэрыканскі ўнівэрсытэт у Благоеўградзе (Баўгарыя) у спэцыяльнасьці «інфарматыка». Працаваў кампутарным спэцыялістам у Будапэшце (Фонд Сораса), потым у Франкфурце-на-Майне. З 2002 году працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё Свабода.

16 чэрвеня 2006 году разам з сваёй жонкай Ёнадай трапіў у аўтамабільную катастрофу на вуліцы Прагі. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 траўня 2007 году, амаль праз год па катастрофе, так і не вярнуўшыся да прытомнасьці. Пахаваны на могілках «Пятроўшчына» ў Менску.

Дзейнасьць у інтэрнэце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Каткоўскі быў адным з пачынальнікаў беларускамоўнага інтэрнэту і яго актыўным і вядомым дзеячом. У канцы 1990-х гадоў разам зь Ёнадай у Баўгарыі стварыў сайт «Літванія, зямля ліцьвінаў». Быў адным зь першых беларускамоўных блогераў у LiveJournal (карыстальнік rydel23[1]), пазьней таксама стаў адным з найболей папулярных. За свой блог br23.net[2] атрымаў гран-пры 4-га конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў, які праводзіўся кампаніяй TUT.BY.

Стварыў і падтрымліваў сайт Pravapis.org, прысьвечаны беларускай мове, сайт «Мартыралёґ Беларусі», які апавядаў пра беларускія ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Пераклаў на беларускую мову інтэрфэйс вядомага пошукавіка Google, заснаваў Вікіпэдыю на беларускай мове (Удзельнік:Rydel).

Стварыў і адміністраваў апошнюю вэрсію сайту беларускай службы Радыё Свабода.

Уладзімер Каткоўскі заўсёды актыўна змагаўся за пашырэньне беларускай мовы і аб’ектыўнай інфармацыі пра Беларусь у інтэрнэце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]