Уладзіслаў I Герман
Уладзіслаў I Герман Władysław I Herman | |
Князь Польшчы | |
---|---|
Партрэт працы Яна Матэйкі | |
Князь Польшчы | |
1079 — 1102 | |
Папярэднік | Балеслаў II Сьмелы |
Наступнік |
Зьбігнеў, Балеслаў III Крывавусны |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1043, Кракаў, Польшча |
Памёр | 4 чэрвеня 1102, Плоцк, Польшча |
Дынастыя | Пясты |
Сужэнец | каля Юдзіта Ураціслаўна[d] і каля Юдыт Нямецкая[d] |
Бацька | Казімер I Аднавіцель |
Маці | Дабранега |
Уладзіслаў I Герман (па-польску: Władysław I Herman; 1043 — 4 чэрвеня 1102) — польскі князь (1079—1102), прадстаўнік дынастыі Пястаў.
Барацьба за сталец
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзіслаў I Герман быў сынам князя Польшчы Казімера I Аднавіцеля й Дабранегі, дачкі Ўладзімера I, вялікага князя кіеўскага. У 1079 годзе ачольваў мяцеж буйной арыстакратыі супраць свайго старэйшага брата, караля Польшчы Балеслава II Сьмелага. Уладзіслаў дамогся зьмены ўлады й заняў польскі сталец.
У адрозьненьне ад сваіх папярэднікаў Уладзіслаў I ня быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасьцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносінаў зь Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыяй, Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову аб польскай самастойнасьці, якая была з цяжкасьцю здабыта ягоным папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу й на працягу ўсяго часу свайго кіраваньня менаваўся князем Польшчы. У зьнешняй палітыцы Ўладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся походы ў Заходняе Памор’е. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да фэадальнай раздробленасьці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантроля княскай улады, у войнах выкарыстоўваюцца толькі апалчэньне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў да аднаго з лідэраў польскай знаці, ваеводы Сецеха.
Найбольш сэпаратысцкія настроі зьявіліся ў Сылезіі. Ачольваў мясцовае шляхецтва старэйшы сын Уладзіслава Зьбігнеў. Абапіраючыся на ваенную дапамогу Чэхіі, Зьбігнеў захапіў у 1092 годзе Ўроцлаў і стварыў у Сылезіі паўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з Чэхіей і ў 1096 годзе разьбіць Зьбігнева. Аднак Уладзіслаў Герман быў вымушаны пайсьці на падзел польскай дзяржавы: па дамове 1097 году, князь перадаў Зьбігневу частку Вялікай Польшчы, а малодшаму сыну Балеславу — Сылезію. Сам Уладзіслаў I застаўся вярхоўным князем, галоўнакамандуючым войскам польскім, кіраўніком зьнешняй палітыцы й дзяржаўнай адміністрацыі. Але ўжо ў 1098 годзе вайна князя са сваімі сынамі аднавілася. Зьбігнеў й Балеслаў змаглі разьбіць войска бацькі й у 1099 годзе прымусілі яго да новага падзела краіны: Зьбігнеў атрымаў астанюю частку Вялікай Польшчы, Куявію й Серадзка-Лэнчыцкія землі, а Балеслаў — Малую Польшчу разам з Кракавам. У выніку пад уладай князя Уладзіслава засталася толькі Мазовія. Высілкамі братоў таксама быў зьмешчаны ваявода Сецех — лідэр цэнтралісцкай партыі.
Папярэднік Балеслаў II Сьмелы |
Князь польскі 1079—1102 |
Наступнік Зьбігнеў, Балеслаў III Крывавусны |
- ^ а б Мякотин В. А. Владислав I, король польский (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 658.