Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Форма вады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Форма вады
па-ангельску: The Shape of Water
Жанр кінафантастыка, трылер[d], фэнтэзійны фільм[d], драматычны фільм, фільм пра каханьне[d], магічны рэалізм[d], мэлядрама[d] і мэлядрама
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Сыдні Ўолінскі[d]
Мастак Paul Denham Austerberry[d]
Вытворчасьць Fox Searchlight Pictures[d] і TSG Entertainment[d]
Распаўсюд Fox Searchlight Pictures[d], 20th Century Fox France[d], Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 31 жніўня 2017[1], 18 студзеня 2018, 21 лютага 2018, 15 лютага 2018[2] і 22 лютага 2018[3]
Працягласьць 123 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова, амэрыканская жэставая мова[1], расейская мова[1] і француская мова[1]
Бюджэт 19 500 001 $[4]
Прыбытак 194 349 972 $[5][6]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Форма вады» (па-ангельску: The Shape of Water) — амэрыканскі фантастычны рамантычна-драматычны фільм 2017 году працы рэжысэра Гільерма дэль Тора паводле сцэнару самога дэль Тора і Ванэсы Тэйлар[7]. У фільме здымаліся Салі Гокінз, Майкл Шэнан, Рычард Джэнкінз, Даг Джонз, Майкл Стулбарг і Актавія Спэнсэр. Кінастужка распавядае пра фантастычныя падзеі, якія маюць месца ў Балтымары, штат Мэрылэнд, у 1962 годзе. Гісторыя вядзецца пра нямую прыбіральніцу ва ўрадавай лябараторыі высокага ўзроўню бясьпекі, якая закахалася ў палонную чалавекападобную істоту віду земнаводных. Фільм атрымаў шэраг узнагародаў і намінацыяў, у тым ліку трынаццаць намінацыяў на прэмію «Оскар», дзе ён перамог у катэгорыі за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру, найлепшы дызайн пастаноўкі і найлепшую арыгінальную партытуру[8][9].

Эліза Эспазыта (Салі Гокінз), якую знайшлі кінутай немаўляткай з ранамі на шыі на беразе ракі, ёсьць нямой і размаўляе на мове жэстаў. У 1962 годзе падчас халоднай вайны яна працуе прыбіральніцай у сакрэтнай урадавай лябараторыі ў Балтыморы, штат Мэрылэнд. Яна жыве звычайным жыцьцём, а адзінымі ейнымі сябрамі ёсьць сусед Джайлз (Рычард Джэнкінз), маладушны рэклямны ілюстратар, і ейная калега Зэлда Фулер (Актавія Спэнсэр). Аб’ект прымае таямнічую істоту (Даг Джонз), схопленую ў паўднёваамэрыканскай рацэ палкоўнікам Рычардам Стрыклэндам (Майкл Шэнан), які адказвае за праект, каб вывучыць яго. Празь цікавасьць да гэтае істоты, Эліза выяўляе, што гэта гуманоідная амфібія. Яна пачынае сакрэтна наведваць яго, і яны ўтвараюць цесную сувязь.

Імкнучыся выкарыстаць чалавека-амфібію дзеля амэрыканскае перавагі ў касьмічнае гонцы, Стрыклэнд у рэшце рэшт пераконвае генэрала Фрэнка Гойта (Нік Сырсі) зрабіць вівісэкцыю. Доктар Робэрт Гофстэтлер (Майкл Стулбарг) — навуковец, які ўпотай зьяўляецца савецкім шпіёнам зь імём Дзьмітры Масенкоў, — беспасьпяхова просіць захаваць жыцьцё чалавеку-амфібіі дзеля далейшага вывучэньня, і адначасова ягоныя савецкія кіраўнікі загадваюць эўтаназаваць істоту. Калі Эліза падслухоўвае пляны начальнікаў адносна чалавека-амфібіі, яна ўгаворвае Джайлза дапамагчы ёй вызваліць істоту. Гофстэтлер выпадкова натыкаецца на задуму Элізы і вырашые дапамагчы ёй. Хоць першапачаткова Зэлда і ня хоча, яна таксама ўдзельнічае ў пасьпяховых уцёках.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 92% на аснове 450 крытычных водгукаў, а сярэдні рэйтынг складе 8,40/10. На думку крытыкаў «Форма вады» ёсьць выдатны візуальны твор Гільерма дэль Тора, які адпавядае эмацыянальна-захапляльную гісторыю, аздобленую зорным выступам Салі Гокінз. На Metacritic узважаны сярэдні бал кінастужкі складае 87 з 100 магчымых, заснаваны на 53 крытычных аглядах, што выяўляе ўсеагульнае ўхваленьне. Паводле зьвестак CinemaScore, аўдыторыя ва ўзросьце да 40 гадоў далі фільму сярэднюю ацэнку A+ альбо A, у той час як людзі старэйшыя за 40 гадоў далі твору адзнаку A альбо A− паводле шкале ад A да F[10].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]