Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Функцыянальная ежа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шклянка малака як прыклад функцыянальнага напою (2003 г.)

Функцыянальная ежа — харчовы выраб, узбагачаны складнікамі фізыялягічнага прызначэньня для захаваньня і паляпшэньня здароўя.

У 1989 годзе панятак узьнік у Японіі паводле закону «Аб паляпшэньні харчаваньня». 29 сьнежня 2007 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў пастанову № 67 пра СТБ 1818-2007 «Харчовыя прадукты функцыянальныя. Тэрміны і азначэньні». Стандарт распрацаваў Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі (БелДзІСС) на прапанову канцэрну «Белдзяржхарчпрам». На 2013 год на рынку адпаведнага харчаваньня ў Беларусі пераважалі збожжавыя і малочныя вырабы і безалькагольныя напоі[1].

На 2018 год ААТ «Лідзкае піва» (Гарадзенская вобласьць) вырабляла 4 гатункі функцыянальных напояў «Вітамінэрал» зь вітамінамі і мінэраламі[2].

Галерэя прыкладаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Хрысьціна Рашанок, БелТА. Рынак здаровага харчаваньня // Зьвязда : газэта. — 20 жніўня 2013. — № 154 (27519). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Напоі «Вітамінэрал» // ААТ «Лідзкае піва», 2018 г. Праверана 20 верасьня 2018 г.